Берніна (, ) — горны масіў ва ўсходняй Швейцарыі і паўночнай Італіі паміж вярхоўямі рэк Ін і Ада, частка Цэнтральных Усходніх Альп.

Найвышэйшы пункт — аднайменны пік (4049 м), гэта самая ўсходняя частка Альпаў, дзе вяршыні перавышаюць 4000 м над узроўнем мора. Геалагічна масіў, як і ўсе Усходнія Альпы, складзены гнейсам і сланцамі.

Найвышэйшыя пункты — горы Берніна (4049 м), Пунта-Перукеці (4020 м), Піца-Дзупа (3996 м), Алв або Піца-Б’янка (3995 м). Большасць пікаў размешчаны на мяжы Італіі і Швейцарыі. Берніна з’яўляецца найвышэйшым пунктам кантона Граўбюндэна, а Пунта-Перукеці — Ламбардыі.

У масіве Берніна каля 150 ледавікоў агульнай плошчай 104 км².

Катэгорыя:Альпы Катэгорыя:Горныя масівы Катэгорыя:Горы Італіі Катэгорыя:Горы Швейцарыі