«Вызвале́нне сяля́н» () — антыпрыгонніцкі верш Уладзіслава Сыракомлі. Пры жыцці аўтара ніколі не публікаваўся, хаця меў вялікую папулярнасць і хадзіў у рукапісах.
20 лістапада 1857 года цар Аляксандр II зацвердзіў рэскрыпт з праектам сялянскай рэформы і даслаў яго віленскаму губернатару Уладзіміру Назімаву. На сходзе 1858 г. у Вільні беларуская шляхта абмяркоўвала гэты праект, аднак не падтрымала нават замену паншчыны чыншам, што ўразіла Уладзіслава Сыракомлю і ён напісаў свой верш.
Эліза Ажэшка ўспамінала:Яго [Сыракомлі] творы, не столькі апублікаваныя, колькі тыя, што разыходзіліся ў рукапісах, мелі ў гады, якія непасрэдна папярэднічалі 1863-му, вялікі ўплыў на адносіны так званага класа землеўласнікаў да пытання аб вызваленні з-пад паншчыннай сістэмы і распрыгоненні сялян. Дык вось, як звычайна бывае, на вялікае хваляванне грамадскай думкі ўплывалі шматлікія фактары, у тым ліку і літаратура. Сялянскія аповесці Крашэўскага чыталіся, расхопліваліся, развозіліся… але самае моцнае ўражанне тут, на Літве, выклікалі вершы Сыракомлі. Памятаю пра адзін. Напісаны з выпадку нейкіх ваганняў камітэта Віленскай губ., ён меў у кожнай страфе канцоўку: „Ганьба мне, што я ліцвін, што маю герб у пячатцы!“ Верш гэты хадзіў у рукапісах, у мностве спісаў; яго дэкламавалі на імянінах і іншых сходах моладзі.Адзін з рэвалюцыянераў таксама ўключыў гэты твор у свой сшытак патрыятычных вершаў (разам з «Гутаркай двух суседаў»).
Пераклады 1882 г. Дзмітрый Мінаеў апублікаваў свой пераклад на рускую мову ў маскоўскім часопісе «Русская Мысль»«Русская Мысль», № 6, 1882. Пазней на рускую перакладаў таксама Марк Жываў.
На беларускую мову гэты верш пераклаў Максім Лужанін.
Літаратура
Катэгорыя:Вершы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1859 года Катэгорыя:Вершы на польскай мове