«Добрыя ве́сці» — верш Уладзіслава Сыракомлі.
Упершыню твор быў надрукаваны яшчэ пры жыцці аўтара, але ананімна, 27 лютага 1862 г. у складзе другога выдання «Гутаркі старога дзеда». Аўтарскі рукапіс не захаваўся. У 1887 г. Вінцэсь Каратынскі пісаў, што пясняр выказаў свае грамадскія погляды ў вершы «вуснамі селяніна». У 1983 г. Уладзімір Мархель паспрабаваў рэканструяваць першапачатковы тэкст на аснове існых спісаў і публікацый у друку.
Беларускі філолаг Леў Цвяткоў адзначаў, што верш напісаны чыстай і прыгожай народнай беларускай мовай.
Напісанне У сваіх успамінах Язэп Крашэўскі, цытуючы першыя 4 радкі, сцвярджае, што гэта спроба беларускамоўнага лібрэта Сыракомлі для музыкі Фаўстына Лапатынскага 1848 г. З Крашэўскім пагадзіліся і Яўхім Карскі, Міхась Ларчанка і Сцяпан Майхровіч. Максім Гарэцкі стаў першым гісторыкам беларускай літаратуры, які паставіў верш «Добрыя весці» ў незалежнае становішча ад лібрэта.
У 1872 г. Вінцэсь Каратынскі, дадаючы ў 10-томны збор твораў песняра ўрывак з лібрэта «Багдан» зазначыў:Публікуецца паводле рукапісу, прыязна дасланага нам Фаўстынам Лапатынскім, які меўся напісаць да гэтага лібрэта музыку з украінскіх народных матываў… Першапачаткова быў намер скласці лібрэта на беларускай мове, але задуму гэту потым закінулі. Крашэўскі ж ва ўспамінах пра Кандратовіча памылкова прыводзіць беларускае чатырохрадкоўе як пачатак адной з арый гэтай оперы. Гэта пачатак лірычнага твора, напісанага яшчэ ў Залуччы ў 1848 г.На аснове сведчання Каратынскага Адам Мальдзіс зрабіў вынік, што «Добрыя весці» — гэта самастойны твор, а лібрэта па-беларуску Сыракомля так і не напісаў. Да таго ж, на думку навукоўца, гэты верш — рэакцыя не на падзеі ў Францыі, але на шырокі сялянскі рух супраць прыгону на Галічыне пад час «вясны народаў». З ім пагаджаецца і Уладзімір Мархель, бо, паводле дакументальнага жыццяпіса Сыракомлі Ф. Фарнальчыка, у Залучча шмат прыязджалі кіеўскія студэнты, якія апавядалі пра , да якіх паэт не застаўся абыякавым.
У 1976 г. Уладзімір Вільчынскі выказаў думку, што верш быў напісаны паміж 27 лютага і 8 красавіка 1861 г., а не 1848.
На думку Уладзіміра Мархеля, паэт напісаў у 1848 г. толькі першыя 12 радкоў, бо ў рукапісах існуюць дзве рэдакцыі твора (дыялагічная і маналагічная). Ён мяркуе, што верш першапачаткова і быў заснаваны на гутарцы з ветрам. Да таго ж наяўнасць у некаторых спісах звароту «каралі-паганцы», замест «царыкі-паганцы», на яго думку, ідзе ад арыгіналу 1848 г., дзе зварот быў першапачаткова да «каралёў-паганцаў». Уладзімір Мархель думае, што верш быў перароблены незадоўга да публікацыі 1862 г. У лістападзе 1861 г. верш невядомым чынам трапіў да смаргонскага паўстанца-агітатара. У той жа час двойчы выйшла «Гутарка старога дзеда», якую пісьменнік хутчэй за ўсё прачытаў перад рэдагаваннем верша. Падсумоўваючы, даследчык прызнае, што дату твора варта пазначаць як «1848, 1861». Уладзімір Мархель таксама зазначае, што існуюць перапісныя рукапісы, зробленыя да публікацыі 1862 г.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вершы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1861 года Катэгорыя:Вершы на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская літаратура XIX стагоддзя