«Жме́ня пшані́цы» () — патрыятычная гутарка Уладзіслава Сыракомлі.
Твор напісаны ў 1856 г. у Варшаве.
Змест Мудры і добры войт Сцяпан ужо састарэў і мяркуе выбраць сабе замену. Народ спачатку ўстрывожаны, а потым пагаджаецца на аднаго з сыноў войта. Усе тры сыны пасылаюцца за мяжу (у Нямеччыну, Польшчу і Украіну). Двое з іх захапіліся чужымі звычаямі і культурай, а трэці прывёз мяшок пшаніцы, каб працаваць на карысць Радзімы. Апошні і абіраецца за войта як той, хто дбае пра свой край і народ.
Крытыка Тадэвуш Піні пісаў:… колькі ж у гэтым апавяданні, простым і нявымушаным, зразумення патрэб селяніна, якое замілаванне ўсім, што сваё, і агіда да чужых звычаяў і строяў.
Пераклады Упершыню на беларускую мову пераклаў, хоць і вольна, значна скараціўшы твор, Янка Лучына і апублікаваў у «Альманаху Паўночна-Заходняга календара на 1892 г.» 1891 г. выдання («Горсць пшаніцы»). Пазней гэты пераклад увайшоў у пасмяротны зборнік «Вязанка» (1903). Больш дакладны пераклад зрабіў Максім Лужанін.
У 1953 г. выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі па-руску, дзе быў змешчаны пераклад Лявона Мартынава.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паэмы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1856 года Катэгорыя:Паэмы на польскай мове