2025 (дзве тысячы дваццаць пяты) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў сераду. 2025-ы год нашай эры, 25-ы год 3-га тысячагоддзя, 25-ы год XXI стагоддзя, 5-ы год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 6-ты год 2020-х гадоў.
Рашэннем ААН 2025 год абвешчаны Міжнародны годам захавання ледавікоў.
Год 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — год міру і адзінства ў барацьбе з нацызмам (у СНД)Решение Совета глав государств Содружества Независимых Государств от 14 октября 2022 года «Об объявлении в Содружестве Независимых Государств 2024 года Годом волонтерского движения, 2025 года — Годом 80-летия Победы в Великой Отечественной войне — Годом Мира и Единства в борьбе с нацизмом, 2026 года — Годом охраны здоровья».
Год добраўпарадкавання ў БеларусіЛукашэнка: першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны.
Падзеі
Студзень
1 студзеня: Балгарыя і Румынія канчаткова далучыліся да Шэнгенскай зоны. У Новым Арлеане падчас святкавання Новага года здзейснены тэрарыстычны акт. У чарнагорскім Цэтынэ ўчынена масавае забойства. 5 студзеня: Адбылася цырымонія ўручэння кінапрэміі «Залаты глобус». 6 студзеня: Паўнапраўным членам БРІКС стала Інданезія. 7 студзеня: Моцнае землетрасенне здарылася ў Тыбеце. Акругу Лос-Анджэлес ахапіла серыя лясных пажараў. 10 студзеня: Абвешчана аб поўным пераходзе Мінска на артэзіянскія крыніцы водазабеспячэння. 13 студзеня: У Праяграджы пачаліся ўрачыстасці з нагоды індуісцкага свята Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады. 18 студзеня: Колькасць артыкулаў у Беларускай Вікіпедыі дасягнула лічбы . 19 студзеня: У зоне палесціна-ізраільскага канфлікту ўступіў у сілу рэжым спынення агню. 20 студзеня: Інаўгурацыя 47-га Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. 22 студзеня: У гатэлі на гарналыжным курорце Картаклая (Турцыя) адбыўся пажар. 26 студзеня: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. 27 студзеня: Групоўка «Рух 23 сакавіка» і руандыйскія войскі захапілі Гому (ДР Конга). 29 студзеня: Авіяцыйная катастрофа здарылася над Вашынгтонам. Ахмед Хусейн аш-Шараа абвешчаны Прэзідэнтам Сірыі на пераходны перыяд.
Люты
2 лютага: 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» адбылася ў ЗША. 4 лютага: Учынены напад на школу ў горадзе Эрэбру (Швецыя). 10 лютага: Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала, загінула больш за 50 чалавек. 12 лютага: Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс сышоў у адстаўку. 14 лютага: Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт і перакладчык Кастусь Цвірка. 15 лютага: Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. 16 лютага: Адбылася 78-я цырымонія ўручэння прэміі BAFTA: найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў». 19 лютага: Абвешчана аб выяўленні грабніцы фараона Тутмоса II, апошняй страчанай магільні цароў васемнаццатай дынастыі. 18 лютага: У правінцыі Капербелт (Замбія) у выніку катастрофы на плаціне рака Кафуэ была забруджана адходамі. 23 лютага: Завяршыўся 75-ы Берлінскі кінафестываль, «Залатога мядзведзя» атрымаў фільм «Мары» рэжысёра . Парламенцкія выбары адбыліся ў Германіі, перамог блок ХДС/ХСС на чале з Фрыдрыхам Мерцам. 25 лютага: Уладам Літвы накіраваны зварот грамадскіх дзеячаў аб забароне выкарыстання беларусамі герба «Пагоня». У Амдурмане здарылася авіяцыйная катастрофа з самалётам Ан-26 ВПС Судана. 28 лютага: Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым доме скончылася безвынікова.
Сакавік
2 сакавіка: Адбылася 97-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Анора» рэжысёра Шона Бэйкера. 3 сакавіка: Крысціян Штокер уступіў на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыі. 4 сакавіка: ЗША ўвялі гандлёвыя тарыфы на канадскія і мексіканскія тавары. 6-8 сакавіка: У Сірыі на фоне палітычнай напружанасці і ўзброеных сутыкненняў учынены масавыя забойствы мірных жыхароў-алавітаў. 10 сакавіка: У Паўночным моры ля ўзбярэжжа Вялікабрытаніі здарылася сутыкненне двух грузавых караблёў. 11 сакавіка: Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. 12 сакавіка: У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка Jaffar Express, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі. 13 сакавіка: Міністэрства абароны Расіі заявіла аб вызваленні Суджы. 14 сакавіка: Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады. 16 сакавіка: Здарыўся пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія). 18 сакавіка: Здзейснена спроба замаху на прэзідэнта Самалі Хасана Шэйха Махмуда. 20 сакавіка: Крысці Ковентры абрана прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. 21 сакавіка: Паўднёвую Карэю ахапілі лясныя пажары. Здзейснены напад на мячэць Фамбіты (Нігер). 26 сакавіка: У ходзе канфлікту ў Судане ўрадавыя войскі аднавілі поўны кантроль над сталіцай краіны Хартумам. 28 сакавіка: Катастрафічнае землетрасенне здарылася ў М’янме. 31 сакавіка: Суд Парыжа прызнаў французскага палітыка Марын Ле Пен вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламента.
Красавік
2 красавіка: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні ўсеагульнай імпартнай пошліны ў памеры 10 % на тавары, якія ўвозяць у ЗША, і яшчэ па больш высокіх стаўках для 57 гандлёвых партнёраў. 4 красавіка: Прэзідэнт Арменіі Ваагн Хачатуран падпісаў закон аб пачатку працэсу ўступлення краіны ў Еўрапейскі Саюз. Узброеныя сілы Расіі нанеслі ракетны ўдар па Крывым Рогу. 5 красавіка: ЗША ахапілі масавыя пратэсты супраць палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа. 8 красавіка: Аляксандр Авечкін пераўзышоў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайб у рэгулярным сезоне НХЛ. Пад абвалам даху начнога клуба ў Санта-Дамінга загінула больш за 220 чалавек. 13 красавіка: Адкрываецца Сусветная выстаўка 2025 года ў Осацы. Узброеныя сілы Расіі нанеслі ракетны ўдар па Сумах. 15 красавіка: Здарылася караблекрушэнне на рацэ Конга паблізу горада Мбандака. 16 красавіка: Кітаянка Цзюй Вэньцзюнь абараніла тытул чэмпіёнкі свету па шахматах. Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю. 22 красавіка: Учынены тэрарыстычны акт у Джаму і Кашміры, ён выклікаў абвастрэнне інда-пакістанскага канфлікту. 26 красавіка: Здарыўся выбух у порце Шахід Раджаі каля Бендэр-Абаса (Іран). 28 красавіка: На Пірэнейскім паўвостраве адбылося маштабнае выключэнне электраэнергіі. 30 красавіка: ЗША і Украіна падпісалі пагадненне па карысных выкапнях.
Май
1 мая: Беларусы — удзельнікі грамадзянскай вайны ў Таджыкістане атрымалі статус ветэранаў баявых дзеянняў за мяжой. 5 мая: Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі. Платформа Skype спыняе сваю працу. 6 мая: На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц. 8 мая: Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. 10 мая: Індыя і Пакістан дамовіліся аб спыненні агню. 17 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне» адбыўся ў Базелі. 18 мая: На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. 22 мая: Наталля Пяткевіч прызначана віцэ-прэм’ерам Беларусі, Уладзімір Каранік узначаліў Нацыянальную Акадэмію навук. У Сан-Дыега, штат Каліфорнія, ЗША, пацярпеў крушэнне самалёт Cessna Citation II. 24 мая: Завяршыўся 78-ы Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі. Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе. 25 мая: Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. 28 мая: На горад Моква (Нігерыя) абрынулася паводка. 31 мая: «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў самую буйную перамогу ў гісторыі фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА, адолеўшы на стадыёне «Альянц Арэна» ў Мюнхене міланскі «Інтэр» з лікам 5:0.
Чэрвень 2 чэрвеня: Прэзідэнтам Польшчы абраны Караль Наўроцкі. 3 чэрвеня: Прэм’ер-міністр Манголіі Лувсанамсрайн Аюун-Эрдэнэ падаў у адстаўку на фоне пратэстаў. 6 чэрвеня: У Лос-Анджэлесе пачаліся пратэсты супраць міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа. 7 чэрвеня: У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. 11 чэрвеня: Канадская плыўчыха Самер Мак-Інташ цягам пяці дзён усталявала сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. 12 чэрвеня: Пад Ахмадабадам пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт Boeing 787, загінулі 270 чалавек. 13 чэрвеня: Ізраіль нанёс удар па аб’ектах ядзернай і ракетнай інфраструктуры Ірана. 17 чэрвеня: Хакеісты «Фларыда Пантэрз» другі раз запар выйгралі . 21 чэрвеня: Вызвалены Сяргей Ціханоўскі і яшчэ шэраг асуджаных у Беларусі асоб. 22 чэрвеня: ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб’ектах Ірана. 30 чэрвеня: У штаце Тэлангана (Індыя) адбыўся выбух на хімічным заводзе.
Ліпень 9 ліпеня: На Беларусь абрынуўся ўраган, найбольш пацярпеў горад Магілёў. 13 ліпеня: Завяршыўся конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2025 года. 19 ліпеня: Аляксандр Усік абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў цяжкай вазе сярод прафесіяналаў. 20 ліпеня: Кааліцыя на чале з Ліберальна-дэмакратычнай партыяй страціла большасць у верхняй палаце парламента Японіі. 21 ліпеня: У Дацы (Бангладэш) вайсковы самалёт упаў на каледж. 24 ліпеня: Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон анансаваў прызнанне Палесціны. 27 ліпеня: Зборная Англіі перамагла на чэмпіянаце Еўропы па футболе сярод жанчын. 28 ліпеня: У зоне камбаджыйска-тайскага канфлікту ўступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню. 30 ліпеня: Моцнае землетрасенне здарылася каля берагоў Камчаткі.
Жнівень
4 жніўня: Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару змешчаны пад дамашні арышт. 6 жніўня: У Гане восем чалавек, у тым ліку два міністры, загінулі пры крушэнні верталёта. 7 жніўня: Кампанія OpenAI прэзентавала новую мадэль штучнага інтэлекту GPT-5. 9 жніўня: У Вашынгтоне падпісана Дэкларацыя пра мірныя адносіны Арменіі і Азербайджана. 13 жніўня: «Пары Сен-Жэрмен» стаў уладальнікам Суперкубка УЕФА. 15 жніўня: Правінцыя Хайбер-Пахтунхва на паўночным захадзе Пакістана моцна пацярпела ад паводкі. 18 жніўня: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў перамовы з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі. 20 жніўня: Міністр абароны Ізраіля ўхваліў план захопу горада Газа. 21 жніўня: У Італіі затрыманы падазраваны ў дыверсіі на газаправодах «Паўночны паток». 26 жніўня: Прэм’ер-міністрам Літвы прызначана Інга Ругінене. 31 жніўня: Моцнае землетрасенне здарылася ў Афганістане.
Верасень
3 верасня: Крушэнне фунікулёра ў Лісабоне прывяло да гібелі людзей. 6 верасня: Завяршыўся Венецыянскі кінафестываль, галоўную ўзнагароду атрымаў фільм «Бацька маці сястра брат» рэжысёра Джыма Джармуша. Арына Сабаленка другі год запар выйграла Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе. 11 верасня: Польшча закрыла мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025». У Беларусі вызвалены з умовай дэпартацыі 52 асобы, у тым ліку Мікалай Статкевіч, які адмовіўся пакідаць краіну. 12 верасня: У Непале ў выніку пратэстаў створаны часовы ўрад, які ўзначаліла Сушыла Каркі. 15 верасня: Арман Дзюпланціс усталяваў новы сусветны рэкорд у скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 30 см. 22 верасня: Узнагарода «Залаты мяч» прысуджана Усману Дэмбеле (сярод мужчын) і Айтане Банмаці (сярод жанчын). 25 верасня: Польшча адкрыла мяжу з Беларуссю пасля вучэнняў «Захад-2025». 28 верасня: Парламенцкія выбары адбыліся ў Малдове, партыя «Дзеянне і салідарнасць» захавала большасць у парламенце.
Кастрычнік 3 кастрычніка: Вялікі герцаг Люксембурга Анры адрокся ад стальца, але захаваў тытул. Сара Малалі стала першай у гісторыі жанчынай, зацверджанай на пасадзе Архібіскупа Кентэрберыйскага. Спынена выданне газеты «Вечерний Могилёв». 6 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне сталі Мэры Брункаў, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы. 9 кастрычніка: Венгерскі пісьменнік Ласла Краснагаркаі абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. На сустрэчы ў Душанбэ лідары Расіі і Азербайджана ўрэгулявалі крызіс у двухбаковых адносінах. 10 кастрычніка: Уступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню паміж ХАМАС і Ізраілем.