«Ля́лька» () — сатырычны верш-гутарка Уладзіслава Сыракомлі. У сваім творы паэт высмейвае тых, хто сурова абыходзіўся з простым людам і, не думаючы пра ягоныя патрэбы, прызнаваў сябе за лепшага.

Верш напісаны ў Залуччы 4 верасня 1851 г.

Змест Апавяданне вядзецца ад асобы малой дзяўчынкі. Яна не можа патлумачыць сабе ўчынкі свайго бацькі датычна простых людзей. Дзяўчынка шкадуе іх, бо яны бедныя і часта галодныя, таму пастанаўляе, што, калі вырасце, будзе пра іх клапаціцца.

Крытыка Уладзімір Спасовіч пісаў:Лялька, так непадобная да таго, што ён звычайна пісаў, бо яна хлястае без міласэрнасці ў святым гневе людзей і звычаі, а як вядома, ён сам не належаў зусім да лічбы моцнай рукі майстроў слова.

Пераклады Першы рускі пераклад выйшаў з подпісам «А. С.» быў у 1871 годзе, у 1955 ён увайшоў у зборнік выбраных твораў паэта. У 1879 г. у складзе зборніка выбраных твораў выйшаў рускі пераклад Мемнана Пятроўскага.

На ўкраінскую мову перакладаў Міхайла Старыцкі, упершыню апублікаваў у зборніку «З даўняга сшытка. Песні і думы» () 1881 г.

У 1927 г. выйшлі два пераклады на беларускую мову аўтарства Браніслава Друцкага-Падбярэскага і Гальяша Леўчыка. Пазней гэты твор перакладаў Уладзімір Дубоўка.

Літаратура

Катэгорыя:Вершы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1851 года Катэгорыя:Вершы на польскай мове