Іван Хавалка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера З 2020 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», на наступны год замацаваўся ў складзе дубля. Летам 2022 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 жніўня 2022 года, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (0:0). У сезоне 2023 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе выйшаў на замену ў двух матчах Вышэйшай лігі.

У студзені 2024 года пакінуў «Дынама» і неўзабаве папоўніў склад «Іслачы», падпісаўшы трохгадовы кантракт.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Дынама 1 0 2021 дубль Дынама 12 1 2022 Д1 Дынама 2 0 2023 Д1 Дынама 2 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач