Слонімскі раён — раён на поўдні Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча — 1,5 тыс. км². Насельніцтва на студзень 2006 года — 72 тыс. чалавек (горад — 51,4 тыс., раён — 20,6 тыс.). Цэнтр раёна — горад Слонім. У складзе раёна — 148 населеных пунктаў, 9 сельсаветаў.
Прырода Заходняя частка раёна размяшчаецца ў межах Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя — на ўскраіне Навагрудскага ўзвышша, паўночная — у Нёманскай нізіне, усходняя і паўднёвая часткі — на Баранавіцкай раўніне.
Найвышэйшая кропка Слонімскага раёна (223,4 м) знаходзіцца на тэрыторыі Дзераўноўскага сельсавета, на адлегласці 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Баяры. Вяршыня назвы не мае. Каардынаты: 53° 13,907' N, 25° 35,768' E.
Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі і сапрапель.
Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк Грыўда, Бяроза, Іса, Зальвянка. Іншыя рэкі: Бярэзніца, Малінаўка.
34,8 % тэрыторыі раёна займаюць лясы. Найбольшыя масівы — хваёвыя, бярозавыя, яловыя і дубовыя. На тэрыторыі раёна знаходзіцца дзяржаўны батанічны заказнік дзікарослых лекавых раслін рэспубліканскага значэння. Таксама ёсць 2 ландшафтныя геамарфалагічныя заказнікі прыроды мясцовага значэння: Загор’еўскі і Боркаўскі канцовамарэнныя масівы. Акрамя таго, ёсць 13 помнікаў прыроды.
Гісторыя
Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Азярніцкі, Акунінаўскі, Глоўсевіцкі, Жыровіцкі, Касцянёўскі, Міжэвіцкі, Мільканавіцкі, Парэцкі, Пятралевіцкі, Сасноўскі, Сялявіцкі, Трыбушкоўскі, Харашэвіцкі, Шылавіцкі сельсаветы. Адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Альбярцін. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акунінаўскі, Сасноўскі, Трыбушкоўскі, Харашэвіцкі сельсаветы, утвораны Масілавіцкі сельсавет, Мільканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Войневіцкі, Дзераўноўскі, Навасёлкаўскі сельсаветы скасаванага Казлоўшчынскага раёна. 16 ліпеня 1960 года Касцянёўскі сельсавет скасаваны, Азгінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Мяльканавіцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Галынкаўскі, Казловіцкі, Кастровіцкі, Пляцяніцкі сельсаветы скасаванага Зэльвенскага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскія пасёлкі Дзятлава, Казлоўшчына і Гярбелевіцкі, Дзямянавецкі, Дзятлаўскі, Засецкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Юравіцкі сельсаветы скасаванага Дзятлаўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Слоніму нададзены статус горада абласнога падпарадкавання. 16 лістапада 1963 года Парэцкі сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. 6 студзеня 1965 года гарадскія пасёлкі Дзятлава і Казлоўшчына, Войневіцкі, Гярбелевіцкі, Дзямянавецкі, Дзятлаўскі, Засецкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Юравіцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Дзятлаўскаму раёну, да раёна далучаны Каралінскі сельсавет Ваўкавыскага раёна. 19 студзеня 1965 года скасаваны гарадскі пасёлак Альбярцін, які ўвайшоў у межы Слоніма. 16 сакавіка 1965 года Пятралевіцкі сельсавет перайменаваны ў Слонімскі. 30 ліпеня 1966 года Галынкаўскі, Казловіцкі, Каралінскі, Кастровіцкі, Пляцяніцкі сельсаветы сельсаветы перададзены зноў утворанаму Зэльвенскаму раёну. 22 ліпеня 1966 года ўтвораны Новадзевяткавіцкі сельсавет, Мяльканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі, Навасёлкаўскі — у Паўлаўскі, скасаваны Шылавіцкі сельсавет. 18 сакавіка 1967 года да раёна далучаны Кастровіцкі сельсавет Зэльвенскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны Масілавіцкі сельсавет. 6 жніўня 1979 года ўтвораны Велікашылавіцкі сельсавет і скасаваны Слонімскі сельсавет. 16 сакавіка 1987 года Глоўсевіцкі сельсавет перайменаваны ў Дзеравянчыцкі, 17 чэрвеня 1996 года Кастровіцкі — у Сянькоўшчынскі. 4 студзеня 2002 года горад Слонім і Слонімскі раён аб’яднаны ў адзіную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 28 жніўня 2013 года скасаваны Велікашылавіцкі і Сялявіцкі сельсаветыРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области, 22 снежня 2022 года — Васілевіцкі сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 22 декабря 2022 г. № 458 Об изменении административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области.
Гаспадарка Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 51,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, ільнаводства, птушкагадоўля, вырошчванне збожжавых і кармавых культур, бульбы. У раёне 4 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, фермерская гаспадарка, птушкафабрыка.
Сучасны Слонім — горад з даволі развітой прамысловасцю. Тут працуе 21 прамысловае прадпрыемства. Асноўныя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод „Альбярцін“», ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка», ААТ «Слонімскі льнозавод», УДП «Слонімскі вінаробны завод», філіял «Слонімскі хлебазавод», ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і інш.
Вядучыя прадпрыемствы-экспарцёры — ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і ААТ «Слоніммэбля». Экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляюцца з 29 краінамі свету. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца: Расія, Украіна, Кыргызстан, ЗША, Польшча, Германія, Чэхія і інш.
Гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляецца 329 аб’ектамі рознічнага гандлю і грамадскага харчавання розных форм уласнасці. Дзейнічаюць два рынкі і міні-рынак. Прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю занята больш як 500 індывідуальных прадпрымальнікаў.
У Слонімскім раёне будаўніцтва ажыццяўляюць 5 будаўнічых арганізацый: ДП «Слонімская МПМК-163», ДП «Слонімская МПМК-164», ААТ «Будаўнічае ўпраўленне 187», ТАА «Дойлід», СРП «Слонімская СПМК-64».
Да паслуг сланімчан: 2 стадыёны, 2 басейны, 30 спартыўных залаў, 6 спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ (2 маюць статус школ Алімпійскага рэзерву), дзе культывуецца 10 відаў спорту (бокс, мастацкая гімнастыка, гандбол, футбол, веславанне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, каратэ, більярд, картынг, шашкі).
У сістэме адукацыі ў раёне 26 дашкольных устаноў (12 — агульнага развіцця, 12 — з тэматычнай накіраванасцю, 1 спецыяльная ўстанова для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, цэнтр развіцця дзіцяці), 31 установа агульнай сярэдняй адукацыі, 8 пазашкольных устаноў, 3 спецыяльныя ўстановы, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты.
На сённяшні дзень насельніцтва раёна абслугоўвае 78 устаноў культуры.
Памятныя мясціны
У раёне знаходзіцца помнік архітэктуры і адначасова дзеючы Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, у комплекс якога ўваходзяць: Свята-Успенскі сабор (1650), званіца манастыра (1828), Крыжаўзвіжанская царква (1769), Богаяўленская царква (1796), Свята-Георгіеўская царква, будынкі семінарыі (XVII—XVIII стст.), а таксама жылыя і гаспадарчыя карпусы. На тэрыторыі манастыра дзейнічае Мінская духоўная семінарыя.
У раёне ёсць і іншыя помнікі архітэктуры: Свята-Мікалаеўская царква (XIX ст.) у в. Азярніца; Міхайлаўская царква (XIX ст.) у в. Вострава; Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (XIX ст.) у в. Вялікія Шылавічы Свята-Троіцкая царква (1914 г.) у в. Дзераўная; царква Раства Багародзіцы (XIX ст.) у в. Міжэвічы; Касцёл Святой Барбары (1819 г.) у вёсцы Сялявічы.
Геалагічны помнік рэспубліканскага значэння — Смаўжоўскі вялікі камень.
Вядомыя асобы На Слонімскай зямлі выраслі: удзельнік вызваленчага руху XIX ст. Міхал Казіміравіч Валовіч, вучоны і акадэмік Андрэй Якаўлевіч Пракапчук, пісьменнікі і паэты В. Таўлай, М. Арочка, А. Іверс, Алесь Сучок, С. Дарожны, А. Лойка, І. Чыгрын, К. Лейка, А. М. Якімовіч скульптар І. Міско, мастак Мікола Бушчык, літаратурны крытык і фалькларыст І. Саламевіч, гісторык і археолаг Васіль Рыгоравіч Супрун Леанід Сямёнавіч Мальцаў Віталь Уладзіміравіч Скалабан Мікола Трус Павел Сцяпанавіч Крынчык Вольга Дубоўская Яўген Міхайлавіч Багданчук Сяргей Яфімавіч Багданчук Сяргей Чыгрын Мікалай Васілевіч Радзько Мікалай Антонавіч Лукашэвіч Надзея Дземідовіч (1927—2020) — удзельніца беларускага нацыянальнага супраціву, сябра СБМ, палітзняволеная ГУЛАГу, удзельніца Кенгірскага паўстання 1954 г., мемуарыстка. Міхась Ракевіч (1927, в. Ваўчкі — 1992) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гадах у Заходняй Беларусі, заснавальнік арганізацыі «Чайка». Уладзімір Салавей (1925, в. Гуменікі — 1996) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гадах у Заходняй Беларусі, заснавальнік арганізацыі «Чайка». Аляксандр Талерчык (1931, в. Парэчча — 2016) — беларускі краязнавец, гісторык, педагог, мецэнат.
Старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта з 7 сакавіка 2018 — Генадзь Баляслававіч Хоміч
Крыніцы
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Баранавіцкая вобласць