Руслан Мялкоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала» і юніёрскай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», з жніўня 2019 года па снежань 2020 года выступаў за юнацкую каманду брэсцкага «Дынама», пасля да жніўня 2021 года знаходзіўся ў брэсцкім «Руху». Сезон 2021/22 правёў у Акадэміі АБФФ.

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам». 10 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (1:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, з кастрычніка пачаў выхадзіць у стартавым складзе каманды.

У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2021 года, а пасля і ў кастрычніку 2022 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2023 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2022 (2) Д1 Арсенал 10 1 2023 Д2 Арсенал 16 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск