Карна () — рака ў Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Іпуць, басейн Дняпра. На рэчцы размешчаны горад Навазыбкаў, адміністрацыйны цэнтр раёна. Бярэ свой пачатак у вёсцы Замішава і працякае па Зоне Адсялення ў паўночна-заходнім кірунку да ўпадзення ў раку Іпуць ля вёскі Ясная Паляна. Даліна рэчкі вузкая, толькі каля вёскі Шаломы і ніжэй шырыня яе павялічваецца да 1,5 м. На абодвух схілах даліны тут развіты дзве надпойменныя тэрасы вышынёй 5 м і 12 м. Рэчышча ракі мае глыбіню ад 0,3 да 1,5 м пры шырыні 1-5 м, хуткасць плыні не перавышае 0,2 м/с. Сілкаванне ракі ажыццяўляецца за кошт падземных вод, якія выбіваюцца на дне рэчышча і ў закрайках поймы ў выглядзе моцных крыніц. Агульная працягласць рэчкі каля 27 км. Акрамя таго, у цэнтры горада Навазыбкава размешчана аднайменнае возера Карна, утворанае ракой Карнай, плошча возера 2,5 га.

На рацэ Гарады: Навазыбкаў Вёскі: Замішава, Ясная Паляна, Шаломы

Гісторыя Рака Карна з’яўлялася натуральнай прыроднай мяжой паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Княствам Маскоўскім у XVI стагоддзі.

Катэгорыя:Рэкі Бранскай вобласці