Сундавік () — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, правы прыток Волгі. Басейн ракі ляжыць на тэрыторыі Вялікамурашкінскага, Далёкаканстанцінаўскага і Лыскаўскага раёнаў вобласці.

Выток ракі знаходзіцца за 4—5 км ад вёскі Картмазава, вусце — каля вёскі Ісады Лыскоўскага раёна, вышыня вусця — 58 м над узроўнем мора. Даўжыня — 97 км, плошча басейна — 1120 км². У сярэднім цячэнні шырыня дасягае 15—20 метраў, у прывусцевай частцы 35—40 м. Сярэдняя глыбіня 1—2 м, максімальная глыбіня дасягае 4 м. На тэрыторыі пасёлка гарадскога тыпу Вялікае Мурашкіна мае вадасховішча. Цячэнне хуткае, дно пераважна пясчанае і галечнае. Найбуйнейшы прыток — рака Пужава.

Катэгорыя:Рэкі Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі