Леанід Сцяпанавіч Шабека (, в. Цясова, Салігорскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам, тэорыі і методыкі навучання матэматыцы, начартальнай геаметрыі. Доктар педагагічных навук (1996), кандыдат тэхнічных навук (1973), прафесар (1993).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966; аспірантура, 1972).
Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе (1966—1969, інжынер-механік, інжынер-канструктар), у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1973, прафесар кафедры «Інжынерная графіка машынабудаўнічага профілю», у 1974—2001 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (з 2005, прафесар кафедры «Інжынерная графіка», у 2011—2013 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; формаўтварэнне ў тэхналагічных працэсах; дыдактыка тэхнічнай творчасці; геаметра-графічная падрыхтоўка інжынераў.
Бібліяграфія Геометрическое обеспечение целостной графической подготовки инженера (системно-конструктивный подход) : диссертация … доктора педагогических наук в форме научного доклада : 13.00.02 : защищена 29.12.1995 : утверждена 00.00.1996 / Шабека Леони д Степанович ― Минск, 1995. Исследование высокоскоростного прессования металлов и сплавов без предварительного нагрева : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.16.05 / Шабека Леонид Степанович. ― Минск, 1973.
Літаратура
Шабека Леонид Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 559. Шабека Леонид Степанович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 97.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Салігорскім раёне Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі