Pro дызайн () — вытворча-практычнае ілюстраванае выданне Беларускага саюза дызайнераў, дзе асвятляліся падзеі са свету дызайну, публікаваліся аналітычныя артыкулы па прафесійных, адукацыйных і юрыдычных аспектах дзейнасці, звязанай з дызайнам.
Выходзіла як альманах да трох выпускаў у год. Было выдадзена 18 нумароў, ёмістасцю да 84 старонак, накладам 1000—1200 асобнікаў. Альманах меў рубрыкацыю, рэкламныя старонкі, змяшчаў актуальныя навіны. Кожны выпуск меў індывідуальную вокладку і арыгінальную вёрстку.
Аўтары-складальнікі Дзмітрый Сурскі Аляксандр Рымкевіч Уладзімір Голубеў Ігар Духан Леніна Міронава Міхаіл Баразна Алег Чарнышоў Павел Семчанка Таццяна Бембель і іншыя.
Узнагароды 2000 — Рэспубліканскі конкурс «Мастацтва кнігі» (Беларусь) — лепшае выданне. 2004 — Міжнародны конкурс дызайну перыядычных выданняў «Хімера» (Варшава) — лепшае выданнеChimera 2004: Grand Prix dla Przekroju, nagrody dla 2+3D.
Спасылкі http://www.pro-design.by/ Chimera 2004: Grand Prix dla Przekroju, nagrody dla 2+3D https://www.unid.by/about-union/history https://3dproject.by/n24884-tseremoniya-nagrazhdeniya-pobeditelej.html
Катэгорыя:Альманахі Катэгорыя:Беларускі саюз дызайнераў Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы пра мастацтва