Страхава́нне — сістэма эканамічных адносін, якая ўключае ўтварэнне адмысловага фонду сродкаў (страхавога фонду) і яго выкарыстанне (размеркаванне і пераразмеркаванне) для пераадолення і кампенсацыі розных стратаў і шкоды, выкліканых нешчаслівымі падзеямі (страхавымі выпадкамі) шляхам выплаты страхавой кампенсацыі і страхавых сум.
Удзельнікі працэсу страхавання У страхаванні абавязковая наяўнасць двух бакоў: адмысловай арганізацыі, што займаецца стварэннем і выкарыстаннем адпаведнага фонду — страхоўшчыка юрыдычных і фізічных асоб, што ўносяць у фонд усталяваныя плацяжы — страхавальнікаў.
Узаемныя абавязацельствы страхоўшчыкаў і страхавальнікаў рэгламентуюцца дагаворам страхавання ў адпаведнасці з умовамі страхавання. Удзельнікамі страхавых адносін могуць выступаць таксама трэція бакі: застрахаваны або бенефіцыяр — асоба, прызначаная для атрымання страхавой кампенсацыі, напрыклад банк па ўмовах страхавання іпатэкі.Страхаванне іпатэкі
Класіфікацыя маёмаснае страхаванне: аб’ектам страхавання з’яўляюцца матэрыяльныя каштоўнасці асабістае страхаванне: аснова эканамічных адносін — падзеі ў жыцці фізічных асоб страхаванне адказнасці: прадмет — абавязацельствы страхавальніка па кампенсацыі шкоды трэцім асобам.
Унутры галіны таксама выдзяляюцца розныя віды страхавання.
Па тэрміне дагавор страхавання можа быць: бестэрміновай (пажыццёвай) часовай: кароткатэрміновай (ад некалькіх месяцаў да году) доўгатэрміновай (ад 1 да 5 гадоў) і іншыя
Гл. таксама Страхаванне жыцця Абандон Страхавы поліс
Літаратура