Мікалай Мітрафанавіч Замяцін (, Ліпецк, Расія — ) — беларускі жывёлавод. Доктар сельскагаспадарчых навук (1937), прафесар (1935). Член-карэспандэнт АН БССР (1947).
Біяграфія Скончыў Петраградскі ветэрынарна-зоатэхнічны інстытут (1923).
Працаваў у жывёлагадоўчых доследных станцыях СССР (1924—1935), Іркуцка, Белацаркоўска, Смаленска, Чувашскіх, Новасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце (1935—1946), Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР (1946—1949, загадчык аддзела жывёлагадоўлі), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1949—1959, загадчык кафедры развядзення сельскагаспадарчых жывёл), Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1959—1965).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне канстытуцыі сельскагаспадарчых жывёл і падбор іх па прынцыпу стымулявання развіцця патомства; узроставы і полавы падбор жывёл; вывядзенне беларускай чорна-рабой пароды свіней.
Узнагароды Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1953), «Знак Пашаны» (1949).
Літаратура
— Дата смерці: 12.07. Замятин Николай Митрофанович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 236. — Дата смерти: 12.07. Замятин Николай Митрофанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 602—603. — Дата смерти: 12.07. Замятин Николай Митрофанович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 165—166. К 100-летию со дня рождения члена-корреспондента АН БССР Николая Митрофановича Замятина / В. В. Немыкин // Весці Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. — 2000. — № 3. — С. 99—100. Мікалай Мітрафанавіч Замяцін : [некралог] // Весці АН БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. — 1965. — № 4. — С. 132—133.
Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі