Рускае энтамалагічнае таварыства (РЭТ) — міжрэгіянальная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае энтамолагаў — спецыялістаў па насякомых. РЭТ — адно з найстарэйшых навуковых біялагічных таварыстваў Расіі. Заснавана ў 1859 годзе супрацоўнікамі Заалагічнага музея і пецярбургскімі энтамолагамі-аматарамі. У савецкі час называлася «Усесаюзнае энтамалагічнае таварыства» (УЭТ).

Галоўная задача таварыства — папулярызацыя энтамалагічных ведаў, дапамога ў выкладанні энтамалогіі, развіццё сувязяў з замежнымі навукоўцамі. Цэнтральная рада Таварыства знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу (Універсітэцкая наб., Д.1). Прэзідэнт таварыства — прафесар, доктар біялагічных навук А. В. Селіхаўкін (Санкт-Пецярбург). У склад таварыства ўваходзяць вучоныя-біёлагі, якія спецыялізуюцца ў абласцях фундаментальных і прыкладных навук, звязаных з насякомымі і павукападобнымі.

У 1860 годзе таварыства налічвала 106 членаў, у 1959 годзе — 1960, у 1978 годзе — 3130, у 2002 — каля 2 тысяч, у 2018 — каля 800.XV съезд Русского энтомологического общества. Энтомологическое обозрение, 2018, № 2, с. 332—345. ISSN: 0367-1445 З 1861 года таварыства выдае «Труды» («Horae Societatis Entomologicae Rossicae»), з 1901 года — часопіс «» (да 1933 года «Русское энтомологическое обозрение», цяпер сумесна з РАН).

Гісторыя Заснавана ў 1859 годзе супрацоўнікамі Заалагічнага музея і пецярбургскімі энтамолагамі-аматарамі і спачатку ўключала нават прадстаўнікоў батанічнай навукі, бо ў той час РЭТ было адзіным навуковым натуралістычным таварыствам Пецярбурга.

За ўсю 150-гадовую гісторыю свайго існавання Таварыства некалькі разоў мяняла сваю назву: 1859—1933 — Рускае энтамалагічнае таварыства (РЭТ) 1933—1945 — Дзяржаўнае ўсерасійскае энтамалагічнае таварыства 1945—1992 — Усесаюзнае энтамалагічнае таварыства (УЭТ) 1992—1995 — Расійскае энтамалагічнае таварыства (РЭТ) з 1995 — Рускае энтамалагічнае таварыства (РЭТ)

Пасля распаду СССР было вырашана пераўтварыць УЭТ на тэрыторыі Расіі ў РЭТ і 2 красавіка 1992 года адбыўся рэарганізацыйна-ўстаноўчы сход (на правах з’езда) энтамолагаў Санкт-Пецярбурга сумесна з прадстаўнікамі расійскіх аддзяленняў былога УЭТ. Аднак ужо праз год (у красавіку 1993) Расійскае энтамалагічнае таварыства было вырашана перайменаваць па прычынах юрыдычнага характару (неабходнасць плаціць падатак за выкарыстанне слоў «Расія»). Савет Таварыства вырашыў вярнуць яго гістарычную назву — РЭТ, якая і была пазней зацверджана Пастановай Бюро Аддзялення агульнай біялогіі РАН 27 сакавіка 1995 года.Медведев Г. С. (2010). Прошлое, настоящее и будущее Русского энтомологического общества. — Энтомологическое обозрение. 2010. Том 89. Выпуск 1. С.3-6.

Прэзідэнты К. М. Бэр (1860—1861, 1863—1864) Ф. Ф. Брант (1861—1862) (1865—1866) (1867—1879) Э. К. Брант (1880—1889) (1890—1914) (1914—1931) Я. М. Паўлоўскі (1931—1965) (1965—1971) (1973—1985) (1985—2009) (в.а.) (2009—2011) (2012—ц.ч.)

Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Расійскай імперыі Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Расіі