Караблекрушэнне ля Кратонэ — інцыдэнт, які адбыўся 26 лютага 2023 года, калі пры спробе прыбіцца да ўзбярэжжа Калабрыі на поўдні Італіі ў суровых пагодных умовах затанула судна з мігрантамі. На борце знаходзілася ад 150 да 200 чалавек, з якіх не менш за 68 чалавек загінулі, у тым ліку дзіця ва ўзросце да аднаго года. 81 бежанец быў выратаваны.
Перадгісторыя
У 2010-я гады павялічыўся паток мігрантаў з рэгіёнаў Азіі і Афрыкі, якія пакідалі радзіму ў пошуках лепшага жыцця ў Еўропе. Адзін з асноўных маршрутаў — па моры. Па даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з 2014 года ў Міжземным моры загінула або прапала без вестак больш за 20 000 мігрантаў.
Інцыдэнт 26 лютага 2023 года ля ўсходняга ўзбярэжжа горада Кратонэ затанула судна, якое некалькімі днямі раней адправілася з турэцкага Ізміра. Лодка затанула пры спробе прыбіцца, але з-за дрэннага надвор’я ўрэзалася ў скалы. На відэазапісе інцыдэнту відаць, як бярвёны з судна разбіты на кавалкі і плаваюць уздоўж берага. Часткі корпуса лодкі вынесла на сушу. Частка абломкаў была заўважана прыблізна ў 300 метрах ад берагавой лініі.
Для выратавання выжылых экстранныя службы задзейнічалі маторныя лодкі, судны і верталёт, але аперацыя была абцяжарана суровымі ўмовамі надвор’я.
На борце знаходзіліся мігранты з Ірана, Пакістана і Афганістана, Ірака , Сірыі і Самалі. Усяго на лодцы плылі ад 150 да 240 чалавек. Прынамсі 68 загінулі пры затапленні, у тым ліку 12 дзяцей, адно з якіх ва ўзросце да аднаго года. 81 чалавек быў выратаваны. Аднаго выжылага арыштавалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі.
Рэакцыя Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні выказала глыбокі смутак з нагоды караблекрушэння і асудзіла «абмен» жыццямі мігрантаў на «кошт квітка, выплачанага імі ў ілжывай перспектыве шчаснага плавання».
Міністр унутраных спраў Матэа Піянтэдосі падкрэсліў важнасць спынення нелегальных марскіх пераходаў.
Папа Рымскі Францыск заявіў, што будзе маліцца за ахвяр трагедыі.
Гл. таксама Крушэнне лодкі з мігрантамі ля берагоў Грэцыі (2023)
Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:Падзеі 26 лютага Катэгорыя:Караблекрушэнні 2023 года Катэгорыя:2023 год у Італіі