Вялікагерцагская пахавальня () — капліца-пахавальня ў нямецкім горадзе Карлсруэ, Бадэн-Вюртэмберг. Была пабудавана ў 1889—1896 гадах Германам Гембергерам па папярэдніх праектах Франца Бера і Фрыдрыха Гембергера ў Фазанавым садзе, размешчаным у гарадскім раёне Остштат.
Гісторыя Фундатарамі былі вялікі герцаг Бадэна Фрыдрых I і яго жонка Луіза Пруская. Прычынай для гэтага паслужыла ранняя смерць іх малодшага сына Людвіга Вільгельма. Бацькі пажадалі, каб яго магіла знаходзілася далей ад гарадскога шуму «ў глыбокай самоце ляснога свету». Спачатку членаў княжацкай сям'і звычайна хавалі ў замкавай царкве Св. Міхаіла ў Пфорцхайме ці ў крыпце гарадской царквы Карлсруэ. Аднак гэтыя месцы членам сям'і вялікага герцага было немагчыма наведваць без прыцягнення увагі грамадстваBesuchszentrum im sanierten Wächterhaus in Karlsruhe eröffnet .
Пахавальня непрыкметна размешчана на алеі лістоўніц пасярод лесу Гартвальд на краю Фазанавага саду паміж праспектам Адэнаўэрынг (Adenauerring) і вуліцай Клостэрвег (Klosterweg) у кірунку да інтэрната Hans-Dickmann-Kolleg. Яна лічыцца аднам з наймаляўнічых помнікаў гісторыі і архітэктуры Бадэна.
Пахаваныя thumb|Карта палацавага комплексу Карлсруэ. Пахавальня пазначана на паўночным усходзе Памерлыя да 1888 года члены сям'і Бадэнскага дому першапачаткова былі пахаваны ў крыпце евангелічнай гарадской царквы Карлсруэ і перапахаваны ў вялікагерцагскай пахавальні толькі пасля Другой сусветнай вайны. Спіс адсартаваны паводле года смерці:
Вялікі герцаг Людвіг I Бадэнскі (1763—1830) Генрыэта Бадэнская (1833—1834), дачка прынца Вільгельма Вялікі герцаг Леапольд Бадэнскі (1790—1852) Вялікі герцаг Людвіг II Бадэнскі (1824—1858) Прынц Людвіг Вільгельм Бадэнскі (1865—1888) Прынцэса Лізавета Александрына Вюртэмбергская (1802—1864), жонка прынца Вільгельма Вялікая герцагіня Сафія Шведская (1801—1865), жонка вялікага герцага Леапольда Маркграф (1796—1882) Прынц (1865—1888) Прынцэса (1835—1891) Прынц Вільгельм Бадэнскі (1829—1897), перапахаваны ў Залемскім абацтве Прынц Карл Бадэнскі (1832—1906) Вялікі герцаг Фрыдрых I Бадэнскі (1826—1907) Разалія, графіня Рэна, народжаная баранеса фон Бейст (1845—1908), жонка прынца Карла Фрыдрых фон Рэна (1877—1908), сын прынца Карла Прынцэса Луіза Пруская (1838—1923), жонка Фрыдрыха I. Апошні вялікі герцаг Бадэна Фрыдрых II (1857—1928) Прынцэса Хільда Люксембургская (1864—1952), яго жонка
Галерэя
Гл. таксама Спіс кіраўнікоў Бадэна
Крыніцы
Літаратура Annegret Kalvelage: Fernab vom Getriebe der Stadt. Die Grablege der Großherzöge Badens, Landesdenkmalamt Baden-Württemberg. Nachrichtenblatt-Online (pdf), Ausgabe 3/2003. S. 218—221. Kurt Andermann: Das großherzogliche Mausoleum im Fasanengarten. In: Residenz im Kaiserreich Karlsruhe um 1890. Karlsruhe 1990. Bodo Blenk: Die Großherzogliche Grabkapelle in Karlsruhe. Ein Beitrag zur Stadtgeschichte, Hohenweststedt 1978.
Спасылкі
Сайт вялікагерцагскай пахавальні ў Карлсруэ Вялікагерцагская пахавальня на афіцыйным сайце горада Карлсруэ (так Дню Спадчыны) Вялікагерцагская пахавальня на сайце Stadtwiki Karlsruhe Вялікагерцагская пахавальня на сайце Інфацэнтра Галоўных могілак Карлсруэ
Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Германіі Катэгорыя:Карлсруэ Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі неаготыкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бадэн-Вюртэмберга Катэгорыя:Славутасці Бадэн-Вюртэмберга