Нацыянальны італа-румынскі культурны і эканамічны рух (рум. Mişcarea Naţională Culturală şi Economică Italo-Română) або Нацыянальны італа-румынскі фашысцкі рух (рум. Mişcarea Naţională Fascistă Italo-Română) — фашысцкі рух у Румыніі пачатку 1920-х гадоў.
Рух быў створаны ў 1921 годзе журналісткай Аленай Бакалоглу. Яе муж, італьянец, быў знаёмы з Беніта Мусаліні. Група запазычыла ідэі італьянскага фашызму і падкрэслівала цесныя этнічныя сувязі паміж італьянцамі і румынаміRJB Bosworth, The Oxford Handbook of Fascism, Oxford University Press, p. 402. У руху было ўсяго толькі каля 100 членаўKevin Passmore, Women, Gender and Fascism in Europe, 1919-45, Manchester University Press, 2003, p. 77. Распушчана ў 1923 годзе, калі адбылося аб’яднанне з Румынскай нацыянальнай фасцыяй для фарміравання Нацыянальнага фашысцкага рухуChronology of Romanian Fascism .
Заўвагі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Румыніі