Аблу́чанскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Аблучча.
Геаграфія Паводле плошчы раён з’яўляецца найбуйнейшым у вобласці, размяшчаецца ў паўночнай і паўночна-заходняй яе частцы. На поўдні мяжуе з Бірабіджанскім, Ленінскім і Акцябрскім раёнамі ЯАВ, на поўначы і паўночным усходзе з Хабараўскім краем, на захадзе з Амурскай вобласцю і КНР.
Па цэнтральнай частцы раёна праходзяць Транссібірская магістраль і федэральная аўтамабільная траса М58 «Амур». Горны комплекс Малога Хінгана займае большую частку раёна. 2/3 тэрыторыі пакрыта лесам, пераважна хвойных парод.
Горны рэльеф раёна спрыяе фармаванню густой рачной сеткі. Найбольш буйныя рэкі, якія праходзяць па тэрыторыі раёна — Амур і яго прытокі: Біра, Біджан, Кульдур, Хінган, Вялікая Камянушка і Сутара.
Разведаны радовішчы жалезных (Кімканскае, Касцёнгіньскае і Сутарскае), марганцавых (Біджанскае) і алавяных руд, рассыпнога золата, брусіту (Кульдурскае радовішча). Крыніца мінеральных вод (Кульдурскі).
Катэгорыя:Раёны Яўрэйскай аўтаномнай вобласці