Юрый Анатолевіч Марозаў (нар. , Мінск) — беларускі палітык.
Біяграфія У 1987 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1987-89 гадах праходзіў службу ў войску. У 1989-91 гадах — супрацоўнік інстытута «Белдзяржпраект». У 1991 годзе скончыў Акадэмію кіравання па спецыялізацыі «менеджмент у знешнеэканамічнай дзейнасці». У 1994-95 гадах - член Савета Саюза прадпрымальнікаў РБ і Савета па прадпрымальніцтве пры МЗЭС РБ. Адзін са стваральнікаў беларуска-германскай кампаніі «Белфарм». У 2000 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Падчас перадвыбарнай кампаніі прыпыніў сяброўства ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У маі 2001 года абраны кіраўніком дэпутацкай групы «Адзінства».
Жанаты, мае дачку.
Спасылкі ЮРИЙ МОРОЗОВ ЖУРНАЛИСТОВ НЕ ПОКУПАЕТ // БелГазета Список депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва на 1 декабря 2002 г.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі