Во Ван Тхыонг (; ) — Прэзідэнт В’етнама (2023—2024), член Палітбюро, пастаянны член Сакратарыята Цэнтральнага камітэта правячай Кампартыі В’етнама (КПВ).
Нарадзіўся ў 1970 годзе ў паўднёвай правінцыі Віньлонг. У розныя гады займаў кіруючыя пасады ў Саюзе камуністычнай моладзі В’етнама, у партарганізацыях на месцах, а ў чэрвені 2007 года быў выбраны дэпутатам Нацыянальнага сходу. У лютым 2021 года Во Ван Тхыонга выбралі пастаянным членам Сакратарыята ЦК КПВ. З 2021 года ён займаў пасаду намесніка старшыні Цэнтральнага кіруючага камітэта па барацьбе з карупцыяй і негатыўнымі з’яваміbelta.by.
17 студзеня 2023 года Прэзідэнт В’етнама Нгуен Суан Фук пайшоў у адстаўку. 2 сакавіка Нацыянальны сход (аднапалатны парламент) Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у ходзе пазачарговай сесіі разгледзеў і зацвердзіў на пасаду кіраўніка дзяржавы Во Ван Тхыонга. Ён стаў самым маладым кіраўніком В'етнама.
20 сакавіка 2024 года Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі В'етнама адправіў у адстаўку Во Ван Тхыонга за парушэнні партыйнай дысцыпліны, якія выклікалі негатыўную рэакцыю грамадскай думкі і паўплывалі на рэпутацыю партыі і ўлады. Яго звольнілі адразу з усіх пасад — Прэзідэнта, члена Палітбюро і кіраўніка Савета нацыянальнай абароны і бяспекі. Афіцыйна было паведамлена, што «цалкам усведамляючы сваю адказнасць перад партыяй, дзяржавай і народам, ён падаў заяву аб звальненні»vietnamplus.vn.
Зноскі
Катэгорыя:Прэзідэнты В’етнама