Бітва пры Куіта-Кванавале, таксама Квіта-Кванавале () — вырашальная ваенная кампанія ў ходзе грамадзянскай вайны ў Анголе і паўднёваафрыканскай Пагранічнай вайны (вайны за незалежнасць Намібіі). Лічыцца найбуйнейшай бітвай на Афрыканскім кантыненце з часоў Другой сусветнай вайны.
Бакі і мэты Падчас бітвы адбылося сутыкненне паміж узброеныямі сіламі найбуйнейшых палітычных груповак краіны: МПЛА (фактычна была кіруючай партыяй Анголы), падтрыманай Кубай і СССР, і УНІТА, падтрыманай з боку ПАР.
МПЛА, якая імкнулася захапіць асноўныя аператыўныя базы УНІТА ў Джамбе і Мавінгу, змагалася пры шырокай падтрымцы аднаго з бліжэйшых ваенных саюзнікаў сацыялістычнай Анголы, Савецкага Саюза. Да іх сіл далучыўся шэраг кубінскіх танкавых і механізаваных падраздзяленняў, якія ўпершыню сталі больш непасрэдна ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у рамках інтэрвенцыі КубыCuito Cuanavale revisited: analysis. Таксама паскорыліся пастаўкі савецкага ўзбраення для ўрадавай ангольскай арміі, у тым ліку больш за сто танкаў Т-62 і баявых самалётаў, адкамандзіраваных са стратэгічнага рэзерву краін Варшаўскага дагавораGeorge, Edward. The Cuban intervention in Angola: 1965–1991 (англ.). — London: Frank Cass, 2005. — P. 195—212. — ISBN 0415350158..
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, якая мела агульную мяжу з Анголай праз паласу Капрыві — спрэчную тэрыторыю Паўднёва-Заходняй Афрыкі (цяперашняя Намібія), была перапоўнена рашучасці не дапусціць, каб МПЛА ўзяла пад свой кантроль поўдзень краіны. Гэта магло прывесці да таго, што партызаны SWAPO (групоўкі, якая змагалася за незалежнасць ад ПАР) пачнуць дзейнічаць і ў гэтым рэгіёнеKanet, Roger. The Soviet Union, Eastern Europe, and the Third World (англ.). — Cambridge University Press, 1987. — P. 44—46. — ISBN 978-0-521-34459-3..
Ход падзей Баі праходзілі паблізу важнага ваеннага аэрадрома Куіта-Кванавале і прылеглага да яго невялікага аднайменнага горада. Пасля шэрагу няўдалых спробаў захапіць населены пункт у 1986 годзе, восем брыгад МПЛА ў жніўні 1987 года распачалі аперацыю «Прывітанне кастрычніка» (Operação Saludando Octubre). Урадавыя сілы рухаліся ў бок асноўных аператыўных баз УНІТА ў Джамбе і Мавінгу. Ваенная акцыя ангольскіх урадавых сіл заахвоціла паўднёваафрыканскіх вайскоўцаў прыняць меры для ўмацавання абароны Джамбы і пачаць аперацыю «Модулер» (Operation Moduler).
Фарміраванні МПЛА мелі нізкую дысцыпліну, але былі добра ўзброены. Асноўную ролю ў процідзеянні паўднёваафрыканцам згуляла кубінская авіяцыя. Часці арміі сацыялістычнай Анголы часта аказваліся ў тактычным акружэнні і знішчаліся ў ходзе сутыкненняў з механізаванымі падраздзяленнямі паўднёваафрыканцаўMannall, David. Battle on the Lomba 1987: The Day a South African Armoured Battalion shattered Angola's Last Mechanized Offensive (англ.). — 2014. — Helion and Company. — P. 48—92. — ISBN 978-1-909982-02-4.Johnson, David E. In the Middle of the Fight: An Assessment of Medium-armored Forces in past military operations (англ.). — 2011. — RAND Corporation, 2008. — P. 73—81. — ISBN 978-0-8330-4413-6., неслі значныя страты, і таму прыпынілі аперацыю. У гэты момант паўднёваафрканцы атрымалі шанец узяць Куіта-Кванавале, але таксама прыпынілі наступленне. Справа ў тым, што ваеннае камандаванне ПАР мела палітычны імператыў пазбягаць ахвяр, дзе гэта магчыма, атрымаўшы загад не браць гарады, калі іх нельга было ўзяць без бою. Таму паўднёваафрыканская армія не распачала ніякіх спробаў развіць сваю перавагу і захапіць горад, бо не жадала ўступаць у гарадскія баіReplaying Cuito CuanavaleThe Opening of the Apartheid Mind.
Наступствы Бітва пры Куіта-Кванавале паклала пачатак трохбаковым перамовам пры пасярэдніцтве Злучаных Штатаў. Па выніку мірнага працэсу ўдзельнікі канфлікту падпісалі ў г. Нью-Ёрк дагавор, па якім Куба і ПАР згарнулі сваю ваенную прысутнасць у Анголе і Намібіі. Апошняя, дзякуючы гэтаму, атрымала незалежнасць.
Удзел беларусаў
У 1986—1988 гадах у Анголе ў якасці ваенспеца ад СПААлександра Кузнецова-Тимонова. ГРАЖДАНСКАЯ ВОЙНА В АНГОЛЕ (1975 – 2002 ГГ.) В ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ. // Региональная общественная организация «Союз ветеранов Анголы» : официальный сайт. знаходзіўся гарадзенец Генадзь Сергіенка, які перад камандзіроўкай служыў у Сярэдняй Азіі. Ён працаваў у тым ліку ў раёне Куіта-Кванавале. Перад ім стаялі задачы навучаць ангольскіх салдат, ствараць і рыхтаваць зенітна-ракетныя разлікі, умацоўваць баявыя пазіцыі. Сергіенка, як і іншыя савецкія вайскоўцы, дзейнічаў у Анголе таемнаЕвгений Лебедь. «Направляем вас в одну из развивающихся стран…» Что гродненские офицеры делали на засекреченной войне в Африке // Вечерний Гродно : газета. — 16 ноября 2019.. «Нам сказалі, што калі мы трапім у палон, ніхто нам дапамагчы не зможа, таму што афіцыйна ў Анголе нас няма. Мы нават пісалі завяшчанні, каб нашу маёмасць перадалі родным. Сем’і не ведалі, дзе мы служылі, на лістах замест адрасу была пазнака Л515 МК.»
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі The Battle of Cuito Cuanavale // rhodesia.nl Angola National Security // photius.com Angola and Southwest Africa: A Forgotten War (1975-89) / вэбархіў/ Aid to UNITA — Operations MODULAR, HOOPER and PACKER Operations Modular and Hooper 1987-88 / вэбархіў/ 7th South African Infantry Battalion and Cuito Cuanavale Cuban Tanks at Cuito Cuanavale Cuban MiG-23 Fighters at Cuito Cuanavale (Spanish) South African Tanks at Cuito Cuanavale U.S. Marine Corps Paper: Fighting Columns in Small Wars (Partially devoted to SADF Angolan Operations during this time period) / вэбархіў/ South African Bush War Veterans Site / вэбархіў/ Nelson Mandela Speech in Cuba 1991
Катэгорыя:Канфлікты 1987 года Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Анголе Катэгорыя:Танкавыя бітвы Катэгорыя:Бітвы В’етнама Катэгорыя:Бітвы СССР Катэгорыя:Канфлікты 1988 года