ХаўерЯк гарадзенцы перажылі «Хаўер»? // Новы Час : газета. — 16 сакавіка 2013.Новы «Хаўер» ідзе на Беларусь // Sputnik : інфармацыйнае агенцтва. — 4 студзеня 2016. (), таксама ХаверДарья Спевак. Белорусы вспоминают Хавер // Onliner.by : веб-сайт. — 15 марта 2021. — снежны цыклон, які з 9 па 16 сакавіка 2013 года бушаваў у Еўропе. Ад стыхіі пацярпелі Францыя, Германія, Бельгія, Венгрыя, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Швецыя, Украіны і захад Расіі. Найбольшы ўплыў цыклон аказаў на Беларусь, на якую абрынуўся 15 сакавіка.
Для Беларусі «Хаўер» стаў адным з наймацнейшых падобных прыродных катаклізмаў у яе гісторыі. Падчас цыклону пачаўся вялікі снегапад, фіксаваўся моцны вецер. Непагодніца прывяла да праблем на дарогах як у населеных пунктах (у тым ліку ў Мінску), так і за іх межамі. Па ўсёй Беларусі ўтварыліся шматлікія дарожныя заторы. Прыкметна павялічылася колькасць ДТЗ, у адным з якіх загінулі двое чалавек. Найбольш цяжкая сітуацыя была на трасах М1, М4 і M5. У краіне адбыўся транспартны калапс.
Намаганнямі ўладаў, экстранных службаў і мясцовых жыхароў удалося паспяхова ліквідаваць наступствы бедства.
Цыклон «Хаўер» адклаўся ў памяці насельніцтва і часта параўноўваецца з іншымі снежнымі штармамі ў Беларусі.
Напярэдадні У 2013 годзе пачатак сакавіка на тэрыторыі Беларусі быў анамальна халодным: у сувязі з панаваннем палярных паветраных мас сярэдняя тэмпература была на 2—6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. У гэты час ва Усходнюю Еўропу рушыў паўднёвы цыклон, прыносячы з сабой трапічнае паветра з Міжземнага мора. У выніку сутыкнення паўднёвага цыклона з халодным палярным паветрам утварыўся снежны шторм, які нямецкія сіноптыкі ахрысцілі «Хаўерам».
Ужо 12 сакавіка Белгідрамет спрагназаваў пагаршэнне надвор’я ў Беларусі. 14 сакавіка на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей быў абвешчаны чырвоны ўзровень пагоднай небяспекі і штармавое папярэджанне. Аднак інфармацыя аб шкале ўзроўняў небяспекі да «Хаўера» давалася Белгідраметам толькі ў МНС, і шырокія слаі насельніцтва не маглі ацаніць ступень рэальнай небяспекі ўмоў надвор’яДарья Ломовская, Геннадий Можейко. Хавьер показал, кто чего стоит: Какие уроки извлекли белорусские службы из стихии // Комсомольская правда : газета. — 15 марта 2014..
Па збегу абставінаў напярэдадні катаклізму кіраўніцтва дзяржавы (прэзідэнт, прэм’ер-міністр, спікеры абедзвюх палат Нацыянальнага сходу) адбылі на пасяджэнне Саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбург. Першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка апынуўся на перамовах у Маскве. З вышэйшых асоб у Беларусі застаўся толькі другі намеснік прэм’ера — Анатоль Калінін.
Падзеі ў Беларусі
Раніца і дзень 15 сакавіка Цыклон прыйшоў з поўдня, ахапіўшы першымі Брэсцкую і Гомельскую вобласціВосем гадоў таму Беларусь накрыў цыклон «Хаўер» // Наша Ніва : газета. — 15 сакавіка 2021.. Пасля паўночы ў краіне фіксавалася пагаршэнне надвор’я. Так, напрыклад, паводле інфармацыі метэастанцыі Слуцка, у гэтым горадзе а 0:20 пачалася завея. У 9:00 сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне. Яны прагназавалі раніцай і днём вельмі моцныя снегапады, а на дарогах снежныя заносы, заклікаючы жыхароў устрымацца ад паездак. Насельніцтва не звярнула ўвагу на паведамленні.
Раніцай 15 сакавіка хуткасць ветру дасягнула 15—20 метраў за секунду, вецер разгойдваў машыны, якія знаходзіліся на хаду. Калі мяцеліца ахапіла Брэст, у Мінску перанеслі святкаванне «Масленіцы». З 11:00 ў сталіцы быў уведзены план «Бездараж», які дазваляе кіроўцам грамадскага транспарту не прытрымлівацца раскладу і выязджаць у адпаведнасці з абставінамі. Ужо ў гэты час бачнасць на дарогах краіны вельмі пагоршылася, у сувязі з актыўным выпадзеннем снегу пагоршыўся таксама стан дарожнага пакрыцця. У сталіцы аўтатранспарт рухаўся з хуткасцю не больш за 30 кіламетраў у гадзіну.
Тым часам на Чэрвеньшчыне каля 12:30 пад Смілавічамі трапіў у занос і перагарадзіў дарогу аўтапоезд. Калі экіпаж ратавальнікаў прыехаў на месца для афармлення здарэння, тут пачаў ужо ўтварацца дарожны затор. Дзесьці праз гадзіну ўсхадзілася моцная завея. Затор (пераважна з аўтапаяздоў) расцягнуўся ад маста ў Смілавічах амаль да вёскі Карпілаўка. Машыны (не менш за 500) стаялі ў тры рады, часткова на сустрэчнай паласе руху. Легкавікі, што сустракаліся ў заторы, за дзве гадзіны пазамятала даверхуІгар Адамовіч. Цыклон «Хаўер» на Чэрвеньшчыне // Раённы веснік : газета. — 20 сакавіка 2013..
Мясцовыя ўлады і службы зразумелі, што сітуацыя пачынае выходзіць з-пад кантролю, таму ў школах скарацілі заняткі ў другую змену, а ў Пінску наогул адмянілі. Яшчэ большае ўзмацненне ветру і моцны снегапад пачаліся прыкладна ў 14:00. У 15:00 на аўтадарозе Мінск—Слуцк, пачынаючы з раёна вёскі Гарадзішча, назіраўся 11-кіламетровы затор.
У 16:00 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» спыніўся ўзлёт самалётаў, бо тыя не маглі ажыццявіць пасадку. Рэйсы былі перанакіраваны ў Гомель і Кіеў. У сувязі з блакаваннем пад’язных шляхоў да гавані з-за снежных заносаў у будынку аэрапорта затрымаліся некалькі тысяч чалавек, якія правялі ў залах чакання ўсю ночХроника одного циклона. Белорусы ночевали в замерзших машинах, бросали авто на дорогах, шли строем через поля и отпаивали прохожих чаем. Адначасна затор на Слуцкай трасе павялічыўся з 11 да 20 кіламетраў. На некаторых участках аўтамабілі сталі ў чатыры рады. Службамі спынены рух з Мінскага і Салігорскага напрамкаў у бок Слуцка, каб тэхніка, якая прыбыла на расчыстку, магла нармальна працаваць.
У сярэднім парывы ветру складалі 20—24 метра ў секунду, максімальная хуткасць — да 28 м/с. У Мінску таўшчыня снежнага покрыва павялічылася ўсяго на 11 сантыметраў, тады як максімальна зафіксаваны прырост за суткі склаў 26 сантыметраў (у 1956 і 1992 гадах). Пры гэтым, агульная таўшчыня снежнага покрыва склала 57 сантыметраў, а ў выніку моцнай завеі, што актыўна пераносіла снежныя масы, у многіх месцах гурбы былі яшчэ вышэй, што прывяло да транспартнага калапсу. У Слаўгарадскім раёне выпала 26 міліметраў ападкаў у пераліку на дождж.
З вечара 15 па раніцу 16 сакавіка У сталіцы пачаліся масавыя затрымкі грамадскага транспарту. Бачнасць на дарогах складала 200—300 метраў. На прыпынках стоўпіліся сотні людзей. Значная частка прыгарадных і міжгародніх маршрутаў была знята. Для жыхароў Мінску практычна адзіным спосабам дабрацца дадому стаў метрапалітэн, на ўваходах у які ўжо а 18:20 стаялі чэргі. Работа першай лініі была падоўжана да 2:00. З 18:00 на працягу больш чым гадзіны з мэтай пазбягання цісканіны цягнікі не спыняліся на станцыі «Кастрычніцкая», доступ туды людзей быў перакрыты. Неўзабаве ў сувязі з заторамі, якія ўтварыліся на выездах са сталіцы, уезд у горад быў перакрыты. Па даных начальніка чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі» Уладзіміра Грыгаровіча, затрымка электрычак і цягнікоў не перавышала дзесяці хвілін, хоць, па словах відавочцаў, іх цягнікі затрымліваліся на паўтары гадзіны і больш. У Заводскім раёне горада рух быў паралізаваны цалкамМинск встал: закрыты выезды из города, движение на основных городских магистралях парализовано (обновляется).
Падчас стыхіі ў сталіцы павялічыліся тарыфы таксі. Паводле Naviny.by, ад станцыі метро «Каменная горка» да вуліцы Скрыпнікава прапаноўвалі давезці за 50 тысяч рублёў, хоць праехаць трэба ўсяго тры кіламетры. Па даных TUT.by, ад той жа «Каменнай Горкі» да чыгуначнага вакзала таксісты вазілі за 350 тысяч, замест звычайных 70. У штармавую ноч фігуравалі лічбы ў 400 і нават 500 тысяч за паездку па сталіцы. Аднак сярод насельніцтва знаходзіліся кіроўцы, гатовыя набраць на прыпынку поўнае аўто спадарожнікаў і адвезці іх дадому бясплатна або «за сімвалічную плату»Анастасия Солонович. Циклон «Хавьер» показал истинные лица белорусов // Naviny.by : новостной сайт. — 16 марта 2013..
На дарогах ва ўсёй краіне назіралася вялікая колькасць ДТЗ. Падчас цыклону быў ускладнены рух на 30 участках аўтамабільных дарог. Асабліва складаная сітуацыя была на трасах Магілёўскага (Магістраль М4) і, часткова, Гомельскага (Магістраль М5) напрамкаў. Стаялі машыны на дарогах Крупскага, Дзяржынскага, Слуцкага і Барысаўскага раёнаў, з перабоямі ажыццяўляўся рух у напрамку Гродна (Магістраль М6). На трасе з Брэста ў Оршу (Магістраль М1) адбылася аварыя з двума смяротнымі зыходаміИспытание «Хавьером» // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 19 марта 2013.. На той шашы на ўчатску ад Смілавічаў да вёскі Хутар у глыбокім снезе апынуліся 32 легкавыя і 7 грузавых машын. У іх знаходзілася 136 чалавек, у тым ліку 22 дзіцяці. На іншым шляху, магістралі М4, стаялі ад 450 да 500 аўто. «Вадзіцелям, якіх снегапад заспеў далёка ад населенага пункта, даводзілася начаваць у машынах. Многія былі вымушаны кідаць транспартныя сродкі, якія замятала снегам. Людзі дапамагалі адзін аднаму. Да прыкладу, калі мы ўзяліся дапамагчы кіроўцу, які затрымаўся на Дзяржынскай трасе, наперадзе нас ішоў джып з высокай пасадкай і пракладаў для нас каляіну, таму што дарогу замятала імгненна. Сур’ёзныя заторы на дарогах стваралі цяжкія грузавыя машыны, дапамагчы якім магла толькі больш магутная спецыяльная тэхніка.» З 19:00 становіцца цёмна, тему сітуацыя ўскладняецца. Некаторыя людзі з затораў шукаюць начлег у бліжэйшых вёсках.
На трасах апынуліся нават знакамітасці. Так, на шашы Бабруйск—Мінск затрымаўся расійскі акцёр , а на шляху са сталіцы ў Гродна каля Валожына — старшыня партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
За вечар пятніцы (15-га чысла), ноч і раніцу суботы (16-га чысла) супрацоўнікі «Альфа Радыё» атрымалі больш за чатыры тысячы смс-паведамленняў, у якіх мноства людзей тэлефанавалі і пісалі журналістам у Skype просьбы аб дапамозе. «Прагноз надвор’я ад гідраметэацэнтра быў, але ніхто не ведаў, што ж будзе. Калі навінавы эфір скончыўся, мы вырашылі, што застанемся яшчэ на пару гадзін, паглядзім, як будуць развівацца падзеі. Калі стала зразумела, што навін на інфармацыйных сайтах няшмат, мы прасілі людзей паведамляць нам, што адбываецца на дарогах. Спачатку слухачы проста апавядалі нам, дзе пробка. А потым стала відавочна, што мы не проста дзелімся навінамі, а той інфармацыяй, якая людзям у гэты момант вельмі патрэбна. У 10 і 11 гадзін вечара да нас паступала столькі званкоў і смс, што мы перасталі ставіць музыку. Часам мы сыходзілі на песню, але людзі тут жа пісалі: „вярніцеся ў эфір!“. Мы атрымлівалі тысячы паведамленняў, а тэлефон не пераставаў тэлефанаваць ні на хвіліну.»
Тым часам Белэнерга зафіксавала максімальную колькасць адключэнняў электрычнасці: да вечара без святла засталіся 1728 трансфарматарных падстанцый, 558 населеных пунктаў і 71 ферма. І хоць снежныя заносы і заторы на дарогах перашкаджалі спецтэхніцы праехаць да месцаў пашкоджанняў, ужо да раніцы ў палове адключаных населеных пунктаў зноў загарэлася святло. Да вечара 16-га чысла электразабеспячэнне было парушана толькі ў некалькіх адзінкавых пунктах, але і там яго аднавілі хутка — да ночы 17-га.
На працягу вечара і ночы дзясяткі аўтамабіляў і аўтобусаў усё ж пачыналі выбірацца з затораў.
16 сакавіка цыклон пакінуў тэрыторыю Беларусі, накіраваўшыся ў бок Расіі, аднак нейкі час на дарогах яшчэ адзначаліся моцныя заторы працягласцю каля 30 кіламетраў. У гэты дзень зафіксаваныя перабоі з прадуктамі харчавання ў крамах. Наступствы стыхіі адчуваліся амаль тыдзеньНаталья Чарняўская. Страхуем жыццё // Петрыкаўскія навіны : газета. — № 97 — 3 снежня 2016..
Барацьба са стыхіяй і наступствамі З-за адсутнасці іншых афіцыйных асоб дзяржавы ўся работа па арганізацыі крызіснага цэнтра па барацьбе з катаклізмам легла на плечы віцэ-прэм’ера Калініна. У пікавыя гадзіны дарогі расчышчалі каля 1200 адзінак спецтэхнікі. У сталіцы на ліквідацыю наступстваў снегападу выйшлі каля 20 тысяч чалавек і каля тысячы машын спецтэхнікі. Падключыліся таксама падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі. З 19:00 15-га чысла на расчыстку дарог і выратаванне транспарту выходзіць ваенная тэхніка.