Аляксандр Уладзіміравіч Рэйслер (, Вільня — ) — інжынер, пісьменнік, удзельнік кружка «Бадлераўская акадэмія». Расстраляны ў 1937 годзе.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1896 годзе ў Вільні. Яго бацька, Уладзімір Паўлавіч Рэйслер, быў дваранінам, правадзейным стацкім саветнікам, начальнікам чыгункі (памёр у 1930 годзе). Маці, Юлія Сцяпанаўна Рэйслер, была хатняй гаспадыняй.
Атрымаў сярэднюю адукацыю. У пачатку 1920-х гадоў пражываў у Петраградзе-Ленінградзе, працаваў загадчыкам аддзела збыту тэлефоннага завода «». На заводзе Рэйслер пазнаёміўся з , які арганізаваў кружок пад назвай «Бадлераўская акадэмія». Удзельнікамі гэтага кружка з’яўляліся чатыры прадстаўнікі тэхнічнай інтэлігенцыі: Міхаіл Дзмітрыевіч Броннікаў, Павел Пятровіч Азбелеў, Барыс Фёдаравіч Ласкееў і Аляксандр Уладзіміравіч Рэйслер. Збіраліся ў Броннікава ў доме № 25 па 10-й лініі Васільеўскага вострава. Мяркуецца, што ніхто з іх, апрача самога кіраўніка аб’яднання — Міхаіла Броннікава, не быў знаёмы з працай іншых кружкоў. Пазней на допыце Міхаіл Броннікаў апісаў дзейнасць кружка наступным чынам: «З гэтых асоб пад сваім кіраўніцтвам я арганізаваў групу, якая носіць назву „Бадлераўская акадэмія“, па імені буржуазна-дваранскага паэта-упадачніка Бадлера… Усе названыя асобы пішуць вершы, якія як па форме, так і па змесце не могуць быць надрукаваны ў савецкіх умовах. Некаторы працэнт іх твораў прысвечаны палітычным пытанням, якія трактуюцца з антысавецкага пункту гледжання. Палітычныя і сацыяльныя ўстаноўкі іх творчасці варожыя сучаснасці».
20 сакавіка 1932 года Аляксандр Рэйслер быў арыштаваны як «удзельнік фашысцкага гуртка „Бадлераўская акадэмія“ контррэвалюцыйнай арганізацыі фашысцкіх моладзевых гурткоў і антысавецкіх літаратурных салонаў». Абвінавачваўся таксама ў тым, што «вёў манархісцкую і паражэнскую антысавецкую агітацыю шляхам распаўсюджвання ўласных контррэвалюцыйных літаратурных твораў і вусных выступленняў». 17 чэрвеня 1932 года быў прыгавораны да 3 гадоў абмежавання пражывання ў 12 буйных гарадах. Аднак пасля вызвалення з турмы не выехаў з Ленінграда і застаўся працаваць на заводзе «Чырвоная Зара».
У 1937 годзе тэрмінова пераехаў у горад Арол з-за выяўлення адміністрацыяй завода прысуду ад 1932 года. У Арле ўладкаваўся на працу дыспетчарам аднаго з заводаў. У тым жа годзе арыштаваны, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны.
Творы Рукапіс аповесці Рэйслера «Галодны вечар», канфіскаванай у яго пры арышце, захаваўся ў архіве ФСБ. Іншыя яго творы — аповесць «Чырвоны гром», апавяданне «У зімовую ноч» — страчаныя.
Асабістае жыццё У 1919 годзе ажаніўся з Марыяй Фёдараўнай Ваячак (1900 — ?), дачкой украінскага кампазітара Фёдара Іванавіча Ваячака. 21 жніўня 1920 года ў іх нарадзіўся сын Арэст.
Сястра, Людміла Уладзіміраўна Рэйслер (? — 1985), з 1930 па 1936 год была жонкай савецкага пісьменніка, драматурга і кінасцэнарыста . У 1933 годзе ў іх нарадзіўся сын Міхаіл, які пазней стаў вядомым мастацтвазнаўцам і літаратарам.
Іншыя сёстры — Вольга, Юлія, Марыя — загінулі ў блакаду, брат Глеб загінуў на вайне, брат Юрый памёр у 1965 годзе ў Нью-Ёрку.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Аляксандр Уладзіміравіч Рэйслер на сайце «Заклейменные властью» Аляксандр Уладзіміравіч Рэйслер на сайце «Сахаровский центр»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільнюсе Катэгорыя:Інжынеры СССР Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР