Ані́кшты, таксама Анікшчэй () — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Анікштаўскага раёна Уцянскага павета.

Праз горад праходзіць чыгунка Панявеж — Свянцяны. Размешчаны за 100 км ад Вільні і за 52 км ад Уцяны, на рацэ Швянтойі (Святой, прыток Віліі). Анікшты знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота.

Гісторыя Першыя згадкі паселішча датаваны 1442 годамBaranauskas, Tomas. Drumstas vanduo Anykščių istorijos ištakose, Lituanistica, 2022, nr. 3 (129), p. 250-253.. У XVI ст. пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшты атрымалі 17 студзеня 1792 года прывілеем вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў.

У 1902 годзе пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікштаў была яўрэямі, якія практычна ўсе знішчаны нацыстамі у гады Другой сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшты ў складзе Літоўскай рэспублікі, з 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1442 годзе