Пашахонскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на поўначы Яраслаўскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Пашахонне.
Геаграфія Плошча — 4385 км² (1-е месца сярод раёнаў вобласці). Мяжуе на ўсходзе з Першамайскім, на паўднёвым усходзе — з Данілаўскім, на поўдні — з Тутаеўскім, на паўднёвым захадзе — з Рыбінскім раёнамі Яраслаўскай вобласці, на поўначы — з Чарапавецкім, Шакснінскім, Валагодскім і Гразавецкім раёнамі Валагодскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Согажа, Сога, Кештама і Пяртомка. На захадзе тэрыторыя раёна прымыкае да Рыбінскага вадасховішча.
Катэгорыя:Раёны Яраслаўскай вобласці