Эдуарда Саенс дэ Буруага-і-Паланка (; 15 красавіка 1893 — 17 лютага 1964) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Порт-о-Прэнс у сям’і патомнага ваеннага. У 1910 годзе паступіў у пяхотную акадэмію Таледа. Праз тры гады, атрымаўшы ваенную адукацыю, накіраваўся ў Іспанскае Марока, дзе прайшла большая частка яго вайсковай кар’еры да пачатку грамадзянскай вайны.

У 1920-я гады прымае ўдзел у Рыфскай вайне. Двойчы быў паранены (25 кастрычніка 1921 і 18 ліпеня 1922).

У 1936 годзе Эдуарда Саенс дэ Буруага далучыўся да змоўшчыкаў, якія рыхтавалі путч супраць рэспубліканскага ўрада. Падчас паўстання супраць ўладаў кіраваў захопам горада ТэтуанHugh Thomas (1976). La Guerra Civil Española, Barcelona: Círculo de Lectores, pág. 241José Manuel Martínez Bande (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro, pág. 263 і некаторы час узначальваў сілы мяцежнікаў у Марока (потым кіраўніцтва перададзена Франсіска Франка)José Manuel Martínez Bande (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro, pp. 263, 265. У наступным Буруага кіраваў рознымі аперацыямі паўстанцаў у кантынентальнай Іспаніі і адзначыўся правядзеннем рэпрэсійPaul Preston (2006). Dos siglos de imagen de Andalucía. Sevilla: Centro de Estudios Andaluces, pp. 240-242Manuel Ángel García Parody (2009). El Germinal del sur. Conflictos mineros en el Alto Guadiato, 1881-1936, Centro de Estudios Andaluces, pág. 121. Удзельнічаў у баях пад Мадрыдам, пры ХарамеJosé Manuel Martínez Bande (1981). La batalla de Pozoblanco y el cierre de la bolsa de Mérida, Ed. San Martín, pág. 108, БрунетэAntony Beevor (2005). La Guerra civil española, Ed. Crítica, pág. 416, Тэруэлі.

У лютым 1939 года прызначаны кіраўніком Заходняй ваеннай зоны Іспанскага Марока. У жніўні таго ж года стаў ваенным губернатарам калоніі. З 1944 — генерал-губернатар Кампа-дэ-Гібралтар, з 1948 — генерал-капітан Балеарскіх астравоў, з 1952 — камандуючы II ваеннай акругай (Севілья), з 1957 — кіраўнік грамадзянскай гвардыіDecreto de 8 de febrero de 1957 por el que pasa a ejercer el cargo de Director general de la Guardia Civil el Teniente General don Eduardo Sáenz de Buruaga y Polanco/

Эдуарда Саенс дэ Буруага памёр у дзевяць гадзін раніцы 17 лютага 1964 года ў сваім доме ў МадрыдзеHa muerte el teniente general don Eduardo Sáenz de Buruaga y Polanco.

Спасылкі Biografía de Eduardo Sáenz de Buruaga Archivo de El País, 5 de octubre de 2008 La masacre de Baena

Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Генералы Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты)