Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін (, с. Булатнікава, Мурамскі раён, Уладзімірская вобласць, Расія — ) — беларускі спартсмен, трэнер (фехтаванне). Дацэнт (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1954).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1954—1987, дацэнт кафедры фехтавання і боксу, у 1962—1974 і 1977—1983 — загадчык кафедры, 1958—1962 — дэкан спартыўнага факультэта), Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства (у 1974—1977 — дырэктар, 1987—2002 — трэнер, інструктар).
Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя вучэбна-трэніровачнага працэсу ў вну; спартыўная трэніроўка фехтавальшчыкаў.
Узнагароды Званні «Майстар спорту СССР» (1950), «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1966).
Бібліяграфія Основы спортивной тренировки фехтовальщиков : учебно-методическое пособие / А. А. Овсянкин. — Минск, 1980.
Літаратура Овсянкин Александр Андреевич // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 307. Овсянкин Александр Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт. — Минск, 1999. — С. 163. Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. — Минск, 2007. — Информация на с. 50, 88, 190, 393.
Катэгорыя:Дэканы БДУФК Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года Катэгорыя:Дэканы спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту БДУФК