Анастасія Сяргееўна Архіпава (нар. ) — беларуская спартсменка (самба), заслужаны майстар спорту Беларусі, майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо. Чэмпіёнка (2006, 2007, 2009) і сярэбраны прызёр (2018) чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка Еўропы (2011), сярэбраны прызёр ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск). Лейтэнант міліцыі.

Працуе інспектарам аховы спецыяльнага батальёна міліцыі кіравання Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх інстытуцый замежных дзяржаў.

Літаратура Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо» : 90 лет : 1923—2013. — Минск, 2013. — С. 344.

Спасылкі Архипова (Лешкова) Анастасия Сергеевна

Катэгорыя:Самбісты Беларусі