Галіна Якаўлеўна Мяшкова (нар. ) — беларуская мадэльерка і выкладчыца.
Член Беларускага саюза дызайнераў. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Біяграфія У 1965 годзе скончыла Мінскі тэхналагічны тэхнікум. У 1976 годзе — Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут.
З 1976 па 1996 год працавала дызайнеркай у Доме мадэлей.
З 1992 года працуе ў БДАМ на кафедры касцюма і тэкстылю. З гэтага ж году з’яўляецца членам Экспертнага Савета «Белмастпромыслы».
Была старшынёй конкурсаў: «Белая амфара», «Млын моды», «New names», «Блакiтная пралеска», «WorldSkills Belarus-2016» і «Belarus Fashion Week».
Узнагароды 2015 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
Спасылкі https://www.sb.by/articles/usya-sprava-u-shchyrasts-.html
https://ctv.by/raskleshyonnye-dzhinsy-stanovyatsya-universalnoy-veshchyu-kakoy-byla-moda-perioda-brezhnevskogo
https://bdam.by/%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%84%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%BE-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%81%D0%BE%D1%81-8/
http://www.gala-fashion.com/ARTICLES/article.html
Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства Катэгорыя:Мадэльеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Катэгорыя:Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»