Ільновалакно — прадукцыя для вытворчасці нітак і тканін на тэкстыльнай вытворчасці.
Доўгае льновалакно
Даўжыня доўгага валакна вагаецца ад 45 да 80 см.
Выраб
Сцёблы лёну выдзіраюць з каранямі з зямлі. Пасля гэтага іх замочваюць і апрацоўваюць на трапальных машынах для атрымання валакна. Да распаўсюджвання машын сцёблы лёну здрабнялі і трапалі ручным прыстасаваннем — . Атрыманае валакно апрацоўваецца : цяпер на часальных машынах, у былыя часы — з дапамогай часалак. Атрыманую сыравіну называюць , адходы — кастрой і .
Прымяненне Ільновалакно выкарыстоўваецца для вытворчасці шляхам мокрага прадзення пражы высокіх нумароў, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці тканін: сталова-бялізнавых, брызентавых, тэнтавых і гарнітурных.
Падрыхтаваны кужаль прадуць на прадзільных машынах, у даўніну — на ручных прасніцах і механічных калаўротах. Сучаснае безвераценнае пнеўматычнае прадзенне дазваляе вырабляць пражу на высокіх хуткасцях і на бабінах вялікай ёмістасці, якая не патрабуе перамоткіВ. В. Живетин, Л. Н. Гинзбург, А. И. Рыжов Лен вчера, сегодня, завтра / Москва, ИПО «Полигран», 1995.- С.126.
Для вытворчасці тканін выкарыстоўваюцца , да распаўсюджвання іх ткалі ўручную, з дапамогай ручных станкоў — кросен.
Параметры якасці Доўгае ільняное валакно ў залежнасці ад якасці падзяляюць на нумары 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 18, 20, 22 і 24.
Якасць валакна вызначаецца тым, якой трываласці і лінейнай шчыльнасці можна вырабляць з яго пражу. А гэта ў сваю чаргу залежыць ад шэрагу уласцівасцяў валакна, якія вызначаюць яго прадзільную здольнасць. Асноўнымі з іх з’яўляюцца трываласць, тонкасць і гнуткасць (мяккасць).
Трываласць Трываласць валакна — найважнейшы паказчык яго якасці.
Тонкасць Чым танчэй валакно, тым больш тонкая пража можа быць з яго выраблена і тым трывалей яна будзе.
Гнуткасць Гнуткасць валакна вызначае яго прадзільную здольнасць: гнуткае, мяккае валакно ў адрозненне ад жорсткага пры апрацоўцы лёгка паддаецца шматлікім выгібам і скрутам, не губляючы трываласці. Вырабы з гнуткага валакна больш даўгавечныя, чым з жорсткага.
Кароткае льновалакно Кароткае ільняновалакно ў залежнасці ад паказчыкаў якасці падпадзяляюць на пяць нумароў — 8, 6, 4, 3 і 2 у адпаведнасці з патрабаваннямі названымі ў табліцы. Даўжыня валакна вагаецца ад 10 да 50 см.
Атрыманне Атрыманне валакна для яго далейшага выкарыстання ў тэкстыльнай, машынабудаўнічай, будаўнічай або іншых галінах прамысловасці вырабляецца на прадпрыемствах першаснай апрацоўкі шляхам праміну на мялцы і трапанні на трапальнай машыне.
Прымяненне Кароткае льновалакно выкарыстоўваецца для вытворчасці пражы нізкіх нумароў метадам сухога прадзення. Выкарыстоўваецца для вытворчасці , тарных і брызентавых тканін. Нізкагатункавае кароткае валакно выкарыстоўваецца для вытворчасці , якія маюць вельмі шырокае прымяненне, а таксама для вытворчасці паперы і іншага.
Нятканыя матэрыялы Нятканыя матэрыялы з ільновалакна выкарыстоўваюцца для цепла- і гукаізаляцыі ў будаўніцтве (цёплы лінолеум, уцяпленне вонкавых дзвярэй і дахаў, уцяпленне трубаправодаў); у сельскай гаспадарцы і дарожным будаўніцтве для ўмацавання схілаў, пакрыццяў у якасці , ёмістасцяў для каранёў саджанцаў дрэў і кустоў, для фарміравання травянога покрыва і інш.; як армавальны і гукаізаляцыйны кампанент кампазітных палімерных матэрыялаў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў аўтамабілебудаванні, суднабудаванні і іншых галінах машынабудавання; у мэблевай прамысловасці: для абіўкі і адзежнай ваты, у тым ліку падкладкі для футра і інш.
Іншыя застасаванні Сыравіна з ільновалакна таксама выкарыстоўваецца для вытворчасці паперы, у тым ліку банкнотнай і цыгарэтнай.
Частка валакна з ільносаломы можа быць выкарыстана для вытворчасці і грубых мяшковых , аднак у цяперашні час такое выкарыстанне становіцца эканамічна нявыгадным. Як і іншыя лубяныя валокны, ільновалакно выкарыстоўваецца ў кампазітных армаваных матэрыялах у машынабудаванні, а таксама для вытворчасці аконных рам (для прадухілення яны павінны мець пакрыццё з поліакрылавага пластыка і хуткасохлы фіксатар).
Таксама гэта валакно выкарыстоўваецца для вытворчасці катанізаванага валакна. Валакно можа ўжывацца для сантэхнічных мэтаў. Яго таксама выкарыстоўваюць для вырабу дэталяў з пластмасавых кампазіцый для кузаваў аўтамабіляў, самалётаў, судоў, вагонаў.
У культуры Вядомая казка чэшскага пісьменніка «Як краток атрымаў штаны» (Jak krtek ke kalhotkám eklym) (ілюстрацыі Здэнека Мілера). У ёй у папулярнай і цікавай форме распавядаецца пра працэс вырабу льнянога палатна: матэрыял для пашыву штаноў здабывае казачны персанаж — Краток. У апавяданні яму дапамагаюць розныя жывёлы, якія звязаны з этапамі вытворчасці бялізны: жаба дапамагае Кроціку мачыць лён, белы бусел — з церці сцёблы, вожык — часаць, павукі — з прасці, мурашкі — ткацьМиллер З., Герцикова И., Петишка Э. «Как кроту штанишки сшили и другие истории». — Прага: Артия, 1983. У 1957 годзе па гэтым сюжэце быў зняты аднайменны мультфільм — ён стаў першым у серыі мультфільмаў пра прыгоды Кратка.
Літаратура
Катэгорыя:Лён Катэгорыя:Тэкстыльная прамысловасць