Мучны клешч (Acarus siro) — від кляшчоў з надатраду акарыформных. Гэты клешч пашкоджвае насенне злакаў, траў, лён, сланечнік, фураж, сушаную садавіну і гародніну, сыр, мучныя прадукты і іншае.
Апісанне
Імага Агульная даўжыня кляшча ад 0,3 да 0,67 мм: самка — 0,35—0,67, а самец меншы — 0,3—0,4 мм. Самка мае авальнае, амаль бясколернае цела, выразна падзеленае папярочнай баразёнкай паміж другой і трэцяй парай ног; пярэдняя частка цела і ногі маюць больш цёмную афарбоўку. Самец з капулятыўнымі прысоскамі ля анальнай адтуліны і на лапках апошняй пары ног.
Лічынка Лічынка з трыма парамі ног.
Німфа Німфа з чатырма парамі ног.
Яйцо Яйцо авальнай формы, белае.
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Акарыформныя кляшчы