Партрэт Юрыя Васілевіча Тышкевіча — партрэт старосты ваўкавыскага, брэсцкага ваяводы Юрыя Тышкевіча, створаны ў канцы XVI стагоддзя, які захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі. С. 209—210.

Гісторыя

Партрэт належыць да сямейнай галерэі лагойскага роду Тышкевічаў з 39 карцін, якая ў 1933 годзе была перададзена ў Нацыянальны музей у Варшаве на дэпазіт Таварыства аховы помнікаў мінуўшчыны.

Апісанне

На палатне памерам 94×78 см паказаны чалавек «сугуба цывільны». Крыху паўнаватая постаць у плашчы, правай рукой ён абапіраецца на кій. Звяртае ўвагу надзвычай індывідуалізаваны, глыбокі па псіхалагічнай распрацоўцы вобраз. Дасканала выпісаны рысы твару, невялікая акладзістая барада. Ва ўсім абліччы ваяводы адчуваецца спакойная веліч упэўненага ў сабе чалавека.

Літаратура

. С. 209—210

Катэгорыя:Партрэтная галерэя роду Тышкевічаў