Леў Тышкевіч, у хрышчэнні Дзмітрый — кіеўскі баярын мяжы XV—XVI стст.
Біяграфія
Сын Тышкі Каленікавіча і Ганны невядомага паходжання. У шлюбе з Феклай меў сыноў Скуміна (Івана) і Звера (Аляксандра).
Першым з братоў Тышкавічаў пачаў службу дваранінам. У 1504 годзе Аляксандр Ягелончык паслаў яго з Кракава да крымскага хана Менглі-Гірэя, каб дамагчыся вызвалення і вяртання палонных дамоў, а таксама запэўніць, што «ліхіх людзей», вінаватых у рабаванні татарскіх купцоў, пакараюць.
Леў першым з Тышкевічаў перасяліўся з памежных кіеўскіх землях углыб ВКЛ, бо частка была цалкам разрабавана татарамі і паўстанцамі Глінскіх, а другая — захоплена маскоўцамі. Пра гэта сведчыць гаспадарскі ліст Жыгімонта Старога ад 7 чэрвеня 1508 года. Узамен баярыну нададзены маёнткі Мажэйкава і Дзікушкі ў Жалудскім павеце, які перад тым належалі «» . Аднак неўзабаве да гаспадара звярнуўся князь , якому гэтыя ж «двары» надалі раней. У выніку 14 снежня 1508 года Мажэйкава аддалі Палубенскаму — насуперак абяцанню не адбіраць маёнткі ў Тышкевіча, не дапамагло і ўмяшанне троцкага ваяводы М. Радзівіла.
19 студзеня 1509 года менскія мяшчане скардзіліся на Льва і іншых суседніх баяр, што яны, насуперак каралеўскаму прывілею, не пускаюць іх у бор па дровы, збіваюць і рабуюць. Вырашэнне справы было даручана вялікаму кухмістру літоўскаму, намесніку скерстамонскаму Пятру АляхновічуРИБ. — СПб., 1903. — Т.20. — С. 604 .
Як відаць з ліста , Леў Тышкевіч запісаў чатырох данінікаў з маёнтка Скароднага — Паўла Шыпіла Цыгачэвіча, Паўла Міхеевіча Ражка, Іванца Маркавіча і Мышка Ільініча Семяновіча. Вядомы фундушавы запіс Тышкевіча са слонімскіх ад 8 чэрвеня 1519 года пра продаж згаданаму манастыру данніка Грыцка Кіпрыянавіча з «его детьми, што жыветъ на рецце Словешъни, на імя Валъковъщыну». Аднак у адным гаспадарскім ад 24.7.1514 года Льва Тышкевіча названы ужо «нябожчыкам».
Крыніцы
Тышкевічы