Анастасія Аляксееўна Каменскіх (; , Кіеў, УССР) — украінская спявачка. Атрымала вядомасць як удзельніца гурта «Патап і Насця» (2006—2017), вядзе сольную кар’еру пад псеўданімам NK.
Жыццё і творчасць
Раннія гады Нарадзілася 4 мая 1987 года ў Кіеве.
Бацька — Аляксей Іосіфавіч Жмур. Маці — Лідзія Пятроўна Каменскіх, працавала ў Народным хоры імя Р. Вяроўкі. Хросная маці — Ала Кудлай.
У пяць гадоў паехала ў Францыю па праграме абмену, дзе прабыла два месяцы. У шэсць гадоў паехала ў Італію, дзе пражыла сем гадоў, вывучыла Італьянскую мову і наведвала мясцовую школу.
У Кіеве вучылася ў Пячэрскай гімназііНастя Каменських: «Мої родичі були якимись повіями» // Главред, 03.03.2008.. У 15 гадоў скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. Восем гадоў прафесійна займалася танцамі — балетам. Пасля школы паступіла ва Украінска-амерыканскі гуманітарны інстытут, дзе выкладанне вядзецца на англійскай мове.
Кар’ера спявачкі пачалася ў 2004 годзе, калі яна прыняла ўдзел у фестывалі «Чарнаморскія гульні».У 2005 годзе атрымала ў Лондане ўзнагароду UBN Awards як «Адкрыццё года».
2006—2016: «Патап і Насця»
На працягу 2006—2017 гадоў NK была ўдзельніцай самага папулярнага дуэта сярод рускамоўнага насельніцтва «Патап і Насця» разам з Патапам.
Пасля сумеснага кліпа з рэперам на папулярную песню «Без любви» пачаліся канцэрты, здымкі і гастролі. Пасля дуэт зняў кліп на песню «Не пара». Насцю пачалі запрашаць на шматлікія тэлевізійныя здымкі.
Вясной 2009 года Насця разам Дзмітрыем Дзікусарам удзельнічала ў дабрачынным тэлевізійным праекце «Танцую для цябе», але неўзабаве яны пакінулі праект з-за запланаваных гастроляў «Патапа і Насці» у Германіі.
У лютым 2010 года Насця была прызнана «Самай прыгожай жанчынай Украіны 2009» па версіі часопіса «Viva».
2017—цяпер: сольная кар’ера і праект NK Улетку 2017 года стала вядома што Насця стане суддзёй восьмага сезона «X-Фактар» прэм’ера якога адбылася восенню на тэлеканале СТБ.
24 кастрычніка ў відэа звароце Насця разам з Аляксеем Патапенкам абвясціла аб творчай паўзе дуэта «Патап і Насця». Неўзабаве стала вядома што Насця пачынае сольную кар’еру, але ўжо пад псеўданімам NK. 2 лістапада яна выпусціла свой рускамоўны кліп «#этомояночь», які сабраў мільёны праглядаў на YouTube і стаў вірусным у сацыяльных сетках. У снежні выпусціла акустычны зборнік калядных песень і фільм «Xmas with NK», у якім змясціліся самыя папулярныя калядныя песні на чатырох мовах (украінскай, рускай, італьянскай, англійскай).
9 красавіка 2018 года на «Вечары прэм’ер з Кацярынай Асадчай» NK праспявала першую ўкраінамоўную песню ў сваім рэпертуары «Тримай», а ўжо восенню яе прэзентавалі на найбуйнейшай італьянскай радыёстанцыі «Rai Radio».
У канцы верасня выйшаў іспана-англійскі трэк «Peligroso» ў жанры latin pop, які яна напісала ў суаўтарстве з прадзюсарам Ali Alvarez з кампаніі Magnus Media Марка Энтані, кампазітарам Cris Chil, шматразовым пераможцам Лацінаамерыканскага Грэмі Ёэл Хенрыкес і Аляксеем Патапенка. Неўзабаве NK адправілася ў проматур на Маямі, дзе прэзентавала песню ў самых папулярных лацінаамерыканскіх тэле- і радыё-праграмах: «¡Despierta America!» на тэлеканале Univision, «Total Acceso» і «Titulares y Más» на тэлеканале Telemundo, «Buenos Dias Familia» на тэлеканале EstrellaTV, «Centro» на тэлеканале CBS, а таксама на тэлеканале ¡Hola! TV і інш. Песня Peligroso ўвайшла ў рэйтынг найлепшых 25 Трапічных песень у катэгорыі лацінаамерыканскай музыкі паводле версіі выдання Billboard, дзе ўжо знаходзіцца шосты тыдзень. Таксама, у рамках проматура, NK наведала 19 штогадовую цырымонію ўручэння Лацінаамерыканскіх Грэмі і стала першым выканаўцам з Украіны, якая была туды запрошаная. 29 сакавіка 2019 года выйшаў афіцыйны рэмікс і кліп на песню Peligroso ад зоркі рэгетона De La Ghetto сумесна з NK.
12 кастрычніка — выйшаў сольны альбом «No Komments» і кліп да песні «LOMALA». Уключае 10 кампазіцый на ўкраінскай, рускай і англійскай мовах.
У снежні 2018 была названая на M1 Music Awards у пяці намінацыях. Атрымала перамогу ў катэгорыях «Співачка року» і «кліп года», зняты на песню «#этомояночь». Атрымала ўзнагароду лепшай міжнароднай зоркі па версіі ТРК «Украіна».
У лютым 2019 года выйшаў кліп на песню «Попа как у Ким» у кліпе да гледачоў звярнуліся блогеры праекта «Чоткий Паца». У тым жа месяцы яна знялася для вокладкі ўкраінскага Cosmopolitan.
25 красавіка NK выпусціла музычнае відэа на свой другі ўкраінамоўны трэк «Обіцяю», які яна прэзентавала 10 красавіка на «Вечары прэм’ер з Кацярынай Асадчай». Песня з’яўляецца прызнаннем у каханні загадкавага выбранніка, якога спявачка хавае ад прэсы. Паводле задумы рэжысёраў Дзяніса Манохі і Максіма Шаўкоўнікава, відэа стала аднаўленнем шэдэўраў вялікіх мастакоў розных эпох. У Відэа яна паўстала ў дзевяці вобразах, у прыватнасці Моны Лізы, Фрыды Кало, Алімпіі з карціны Манэ і іншых. Ужо ў наступным месяцы ўкраінскі рэпер і прадзюсар Патап 23 мая прэзентаваў музычнае відэа на песню «Константа», у якой ён прызнаўся ў каханні да NK<.
8 ліпеня NK адкрывала канцэрт калумбійскага спевака Малума падчас яго выступу ў Палацы спорту у Кіеве. У тым жа месяцы яна выступіла на музычным фестывалі «Atlas Weekend» у Кіеве і на расійскім фестывалі «Жара» ў Баку (Азербайджан).
У 2019 годзе, па дадзеных TopHit, відэакліп «Попа как у Ким» сабраў 17 781 217 праглядаў на YouTube, а агульная колькасць на канале — 74 263 283 праглядаў. У 2020 годзе, відэакліп на песню «Elefante» сабраў 15 178 543 прагляду.
У 2021 годзе, па дадзеных TopHit, NK мела 718 947 эфіраў на ўкраінскіх радыёстанцыях.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы НазваДэталіNo Komments Дата: 12 кастрычніка 2018 Лэйбл: Nice2CU Фармат: Digital
Мініальбомы НазваДэталіXmas with NK Дата: 22 снежня 2017 Лэйбл: Nice2CU Фармат: DigitalEcléctica Дата: 18 верасня 2020 Лэйбл: Nice2CU Фармат: Digital
Сінглы ГодНазваСамая высокая пазіцыя ў чарцеАльбомUKRUSA«Peligroso»: 2005«Какая разница»Сінгл без альбома2016«Абнимос/Досвидос» (пры ўдзеле Н. Дарафеевай)Сінгл без альбома2017«Это моя ночь»22No Komments2018«Дай мне»«Тримай»1«Ты же не забыл» (пры ўдзеле Л. Успенскай)36Сінгл без альбома«Lomala»No Komments«Peligroso»224Сінгл без альбома2019«Попа, как у Ким»No Komments«8-ма марта» (пры ўдзеле «ZBSband»)«Обіцяю»1Сінгл без альбома«Elefante»Ecléctica2020«Miami» (з удзелам J. Forever, J. Frank)Сінгл без альбома«Lollipop» (з удзелам J. Magán)Сінгл без альбома«Воспоминания»Сінгл без альбома«Ahuevo»29Ecléctica«VIBE»Красное вино2021«Почуття»«Девочки рулят»«Ма»«Красное вино»2022«Я — Україна»
Фільмаграфія
Вэбсерыял ГодНазваРоля2019ХостэлГрае сябе
Тэлебачанне ГодНазваРоляКаналНататка2007Две звездыГрае сябе (спявачка)Першы канал Забаўляльная-праграма (у дуэце з Гарыкам Харламавым)2008Чырвоная ШапачкаЧырвоная Шапачка1+1Тэлемюзікл2009Танцую для цябеГрае сябе (спявачка)1+1Забаўляльная-праграма (у пары з Дзмітрыем Дзікусарам)2010Зорка+ЗоркаГрае сябе (спявачка)1+1Забаўляльная-праграма (у дуэце з Марыяй Берсеневай)2010Guten MorgenГрае сябе (вядучая)M1Ранішняе шоу20131+1 домаГрае сябе (спявачка)1+1Тэлефільм2014Аліса ў краіне цудаўТрускаУкраінаТэлемюзікл2015Ліга смехуДжульета (запрошаная зорка)1+12016 — цяперРассмяшы коміка. ДзеціГрае сябе (вядучая)1+1Талент-шоў2017— цяперX-ФактарГрае сябе (суддзя)СТБТалент-шоў2017Xmas with NKГрае сябе (спявачка)M1Калядны відэа-альбом2020Голас краіныГрае сябе (трэнер)1+1Талент-шоў2021МаскаГрае сябе (дэтэктыў)Украіна
Узнагароды і намінацыі
Сольная кар’ера NK ГодПрэміяНамінацыяВынікЗаўвага2017Зорны Шлях (ТРК Украіна)Ньюсмейкер годаМузычная платформаЛепшая Калядная песня2018MEDIA SIESTAНьюсмейкер годаМузычная прэмія М1 (4 сезоны)Відэа зімыМузычная прэмія М1 (4 сезоны)Спявачка вясныCosmopolitan AwardsСпявачка годаМузычная прэмія М1Спявачка годаМузычная прэмія М1Кліп годаЗорны Шлях (ТРК Украіна)International Star2019M1 Music AwardsХіт года «Обіцяю»Спявачка года Залаты Грамафон «Обіцяю»Чырвона Рута «Обіцяю»YUNAЛепшы поп-хіт «Тримай»Top Hit Music AwardsВідэакліп года (жаночы вакал) YouTube Ukraine «Попа как у Ким»Узлёт года YouTube Ukraine 2020Лепшая выканаўца YouTube UkraineВідэакліп года (жаночы вакал) YouTube Ukraine«Elefante»2021Лепшая выканаўца на радыё
Іншая дзейнасць
Лінія адзення 2017 — запусціла брэнд спартыўнага адзення «NKsport». У першую калекцыю ўвайшлі 17 мадэляў — футболкі, спартыўныя касцюмы, легінсы і брыджы, выпушчана 10 калекцый.
Дабрачыннасць З 2017 года пастаянна ўдзельнічае ў «Charity Weekend». Сабраныя падчас мерапрыемства сродкі перадаюцца ў ДУ Інстытут траўматалогіі і артапедыі НАМН Украіны.
Пачынаючы з 2017 года, спявачка актыўна супрацоўнічае з дабрачынным фондам «Життєлюб». Па стане на 2018 год, Насця Каменскіх далучылася да 3 кампаній. Акрамя гэтага, быў запушчаны аўкцыён па продажы сцэнічнага рэквізіту і адзення артысткі з мэтай збору сродкаў для пабудовы двух пунктаў кармлення людзей сталага ўзросту «Абед без бед».
У 2018 годзе стала ганаровым сябрам фіналу Жаночая Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2018.
Сям’я і асабістае жыццё Бацька — Аляксей Іосіфавіч Жмур (1939—2021). Маці — Лідзія Пятроўна КаменскіхНастя Каменских отказалась от «сумашедшей» фамилии отца // Gazeta.ua, 06.03.2010.. Хросная маці — Ала Кудлай. Муж — Аляксей Патапенка з 23 мая 2019 года.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлевядучыя Украіны Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі