Добасна, Дабасна, Дабосна, Добысна, — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Назва На думку А. Рогалева, у гідроніме Добасна першая частка Доб(а)- звязана з даўнім індаеўрапейскім коранем у значэнні «глыбокі, нізінны», «упадзіна». Другі каранёвы элемент -сн- супастаўляецца з фактамі інда-іранскіх моў, у якіх указвае на цякучыя воды. Такім чынам, гідронім Добасна разумеўся як «глыбокая цякучая вада»А. Ф. Рогалеў. Родныя назвы (тапанімія Жлобінскага раёна) // Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць. Гомель, 2009. С. 137-184..
Балцкі ўтваральнік -sna у назвах верхнедняпроўскіх рэчак Нерэсна, Опісна.В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198, 199.
У. Тапароў, разважаючы аб прускім dambo «нізіннае месца», прыводзіць літ. daubà «яр», «катлавіна», dauburys, daũbti «выдзёўбваць», лтш. daũba, літ. dùbti — да і.-еўр. *dheub-/*dhoub-: гоцк. diups «глыбокі», тох. В. tsop- «паглыбляць»; славен. dupa, чэш. doupa, рус. дупло і г. д.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 267—268.В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 294—295..
З коранем Dub- літоўскія гідронімы тыпу Dubė, Dubis, Dubija, Dubinga, Dubysa. Гідронімы Dabinta, Dabinčius, Dabotis, Dabulis А. Ванагасам звязваюцца з doba «яма, дупло»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 78, 93..
Гідраграфія Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.
Пачынаецца каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён.
У басейне ракі вадасховішча Скрыпліца.
Прытокі Беліца Язнач
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Кіраўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна