Ан Брыян (фр. Anne Briand; нар. , , Эльзас) — французская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце 3х7,5 км 1992 года, двухразовая чэмпіёнка свету, уладальніца Кубка свету сезона 1994/1995.
Спартыўная кар’ера Пачала кар’еру ў Кубку свету па біятлоне ў сезоне 1990/1991, заняўшы ў выніковым спісе 51 месца. Ужо ў наступным сезоне 1991/1992 яна заняла ў агульным заліку другое месца, а ў сезоне 1994/1995 стала ўладальніцай Кубка свету ў агульным заліку. Завяршыла выступленні ў Кубку свету ў сезоне 1998/1999.
Удзельнічала ў трох Алімпіядах. На Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Альбервіле стала пераможцай у эстафеце. На Алімпіядзе 1994 года ў Лілехамеры заваявала сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы на 15 км і бронзавы ў эстафеце. На Алімпіядзе 1998 у Нагана вышэйшым дасягненнем стала 20 месца ў індывідуальнай гонцы.
Двухразовая чэмпіёнка свету па біятлоне. У 1993 годзе стала пераможцай у каманднай гонцы на чэмпіянаце свету ў Бараўцы, а ў 1995 годзе заваявала залаты медаль у спрынце на чэмпіянаце свету ў Антхольцы.
Агулам за кар’еру па выніках выступленняў у Кубку свету, Алімпійскіх гульнях і Чэмпіянаце свету 8 разоў станавілася першай (6 разоў у асабістых спаборніцтвах), 7 разоў другой (3 разы ў асабістых спаборніцтвах) і 7 разоў трэцяй (3 разы ў асабістых спаборніцтвах).
Стала першай біятланісткай, у актыве якой ёсць перамогі на Алімпіядзе, Чэмпіянаце свету і ў агульным заліку Кубка свету. Такіх біятланістак усяго 9: Ан Брыян, Каці Вільхельм, Андрэа Хенкель, Магдалена Нойнер, Тура Бергер, Дар’я Домрачава, Лаура Дальмаер, Мартэ Олсбю-Ройселан і Тырыль Экхаф.
Катэгорыя:Біятланісты Францыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Францыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне