У складзе АКСВА ўдзел у Афганскай вайне 1979—1989 гадоў прынялі каля 30 тысяч ураджэнцаў БССР і будучых грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх больш за 700 загінулі.

Удзел у канфлікце Колькасць беларусаў, якія пабывалі ў зоне баявых дзеянняў, абапіраючыся на даныя 1999 года Рэспубліканскай кнігі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, склала 28 832 чалавекіРеспубликанская книга памяти воинов-интернационалистов / Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1999 — С. 5—6.. Аналагічныя звесткі змяшчаюцца ў зборніку 2014 года «Афганская вайна (1979—1989 гг.): ключавыя аспекты сучаснага асэнсавання» за аўтарствам кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных дысцыплін БрДТУ. На сайце Беларускага саюза ветэранаў паведамляецца пра больш за 32 000 беларусаў-«афганцаў»ИСТОРИЧЕСКАЯ СПРАВКА О ВОЙНЕ В АФГАНИСТАНЕ. На 1 студзеня 2016 года, згодна з інфармацыяй Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі пражывала 25 900 ветэранаў канфліктаў на тэрыторыі іншых дзяржаў (у асноўным гэта ўдзельнікі Афганскай вайны). Выданне «Мінская праўда» заяўляла пра крыху больш за 30 000, з якіх да лютага 2023 года засталося 22Андрей Мегас. «Страна песков и серых скал»: белорусский след в Афганистане // Мінская праўда : газета. — 15 февраля 2023..

Па даных БЕЛТА, у «гарачай кропцы» загінуў 771 беларус (у тым ліку 4 жанчыны), 1500 былі паранены, 718 засталіся інвалідамі, 12 прапалі без вестакОколо 30 тыс. граждан Беларуси приняли участие в войне в Афганистане // Белта : информационное агентство. — 12 февраля 2016.. У бібліяграфічным даведніку 2019 года «Афганістан. Памяць і боль» адносна інвалідаў ёсць іншая лічба — 702. Паводле аўтараў зборніка БрДТУ, у Афганістане загінулі 723 беларусы«Афганская война (1979—1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 8.. Па падліках А. Кузняцовай-Ціманавай за 2023 год, загінула 840 чалавек, уключаючы этнічных беларусаў з іншых савецкіх рэспублік.

Актыўны ўдзел у канфлікце прынялі вайскоўцы Беларускай ваеннай акругі. Найбольш вызначыліся 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія і 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння, створаны на базе 5-й брыгады. Ад ВПС у Афганістане змагалія байцы 927-га знішчальнага авіяцыйнага палка, 206-га штурмавога авіяцыйнага палка, 50-га асобнага змешанага авіяцыйнага палка, 181-га, 65-га, 330-я і 276-га асобных верталётных палкоў«Афганская война (1979—1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 31—33.. За дзевяць гадоў вайны баявы вопыт атрымалі экіпажы і падраздзяленні 12 верталётных часцей. Больш за 2500 авіятараў служылі ў ДРА (60 % з’яўляліся верталётчыкамі«Афганская война (1979—1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 34.). Унікальны вопыт атрыманы ў Афганістане падраздзяленнямі 7-й асобнай трубаправоднай брыгады, якая на працягу некалькіх гадоў ажыццяўляла транспарціроўку ўсіх відаў паліва«Армия Белорусского народа», 2018, стр. 103—106..

Вопыт вайны паказаў напрамкі развіцця формаў і спосабаў проціборства, шмат у чым прадвызначыў развіццё ваеннай справы ў будучыні, змяніўшы ранейшыя погляды на сутнасць канфліктаў і ўзброенай барацьбы. У наступным ён апынуўся выключна важным і актыўна выкарыстоўваўся ў будаўніцтве і развіцці арміі незалежнай Беларусі. Нават у канцы 2010-х у шэрагу воінскіх часцей, асабліва ў падраздзяленнях ВПС і войск СПА, яшчэ служылі афіцэры, якія ваявалі ў ДРА.

За гады вайны ад БССР званне Героя Савецкага Саюза атрымалі чацвёра: ІмяНацыянальнасцьРодвойскГоды жыццяСтаронка на сайце «Героі краіны» Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў беларус горад Магілёў 28.061988 кулямётчык гвардыі радавы 11 красавіка 1968 — 8 студзеня 1988 года1983 Васіль Васілевіч Піменаў рускі горад Віцебск 13.061984 камандзір батальёна гвардыі маёр 27 сакавіка 1954 — 29 верасня 2005 года3040 Мікалай Пятровіч Чэпік беларус вёска Первы МайПухавіцкі раёнМінскай вобласці 28.041980 намеснік камандзіра ўзвода гвардыі старшы сяржант 16 красавіка 1960 — 29 лютага 1980 года2265 Васіль Васілевіч Шчарбакоў беларус вёска КазіміраваПолацкі раёнВіцебскай вобласці 28.041980 камандзір эскадрыллі маёр 20 красавіка 1951 — 28 чэрвеня 2010 года2260

Пасля вываду войск Пасля заканчэння савецкага ўдзелу ў канфлікце, ужо ў постсавецкі перыяд, некаторыя беларусы-«афганцы» трапілі ў іншыя зоны баявых дзеянняў, як, напрыклад, Кот-д’Івуар (Юрый Сушкін, у Афганістане — камандзір эскадрыллі Су-25) і Лівія (Вячаслаў Качура, у Афганістане — начальнік штаба 334-га атрада СпП). «Прысутнічаюць у краіне [Лівіі] і супрацоўнікі беларускага ГРУ. Большай часткай гэта афіцэры былога 334-га атрада спецназа, дыслакаванага ў Мар’інай Горцы пад Мінскам. […] Многія служылі яшчэ ў Афганістане, а потым праходзілі службу ў элітных часцях Мінабароны Беларусі. […] У самім жа Мінску, як расказалі „КП“ дасведчаныя крыніцы, існуе своеасаблівая „біржа працы“ для адстаўных вайскоўцаў, гатовых прымяніць свой баявы вопыт за мяжой. Месцы для камандзіровак — Венесуэла, Кот-д’Івуар, Лівія…»

У 2010 годзе афіцыйны Мінск падтрымаў місію ISAF у Афганістане ў паветранай прасторы«North Atlantic Treaty Organization». The Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. 2009. Retrieved 30 April 2010 . Беларусь заключыла з НАТА пагадненне аб чыгуначным транзіце, стаўшы часткай Паўночнай размеркавальнай сеткі, па якой ажыццяўляўся транзіт неваенных грузаў у Афганістан у рамках аперацыі міжнародных сіл садзейнічання і бяспекі. У 2013 годзе было заключана дадатковае пагадненне, якое пашырае ўмовы папярэдніх дамоўленасцяў аб транзіце бранятэхнікі краін НАТАОтношения Беларуси и НАТО.

Са снежні 2010 па красавік 2011 года на тэрыторыі Афганістана ў складзе кааліцыі ISAF знаходзіўся ўраджэнец Баранавічаў Андрэй Жук, які служыў у Французскім замежным легіёнеMort au Mali, Andreï Jouk avait servi en Guyane // franceguyane.fr. — 2019. — 28 Novembre. .

У жніўні 2021 года, у сувязі з захопам Кабула талібамі, беларускія дыпламаты арганізавалі эвакуацыю з краіны расійскімі і ўкраінскімі самалётамі 9 суайчыннікаў і асоб з відам на жыхарства ў БеларусіМИД: В Афганистане остаются трое белорусов и одна женщина с видом на жительство.

Мастацкая літаратура Падзеі 1979—1989 гадоў былі адлюстраваны ў творах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, так, напрыклад, у паэзіі Юрася Свіркі («Вяртаюцца нашы сыны»), Артура Вольскага («Суседаў сын вярнуўся»), Рамана Тармола-Мірскага («Балючая балада»), Мікола Кусянкова («Рэквіем»)«Афганская война (1979—1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 9—13..

Адным з першых, хто пісаў пра Афганістан, быў Іван Сяргейчык, што больш за дваццаць гадоў аддаў арміі. Прама з «гарачай кропкі» ён даслаў свой аповяд «Апошні рэйс» у часопіс «Маладосць». Тут, як і ў вершы Яўгеніі Янішчыц «Верш, напісаны ў цырульні», закладзены пратэст супраць вайны. Святлана Алексіевіч у кнізе «Цынкавыя хлопчыкі» і Вячаслаў Дубінка ў вершы «Капітан запасу» адлюстравалі цяжар вайны і дэфармацыю маральна-псіхічнага стану чалавека. У першым творы таксама мелася крытыка цынізму і абыякавасці грамадства, якое не прымусіла савецкі ўрад спыніць адпраўку салдат тэрміновай службы ў Афганістан. Раман Івана Шамякіна «Злая зорка» адлюстроўвае тое, як чалавек апынуўся закладнікам палітыкі.

Некалькі іншага плана аповяд Васіля Хомчанкі «Маштарак». Аўтарам з гонарам адзначаецца, што савецкія вайскоўцы праяўлялі мужнасць, адвагу, гатоўнасць на самаахвяраванне.

У вершы Віктара Карамазава «Супраць неба — на зямлі» распавядаецца пра пакалечанага ветэрана вайны, які вярнуўся ў родную вёску, дзе спадзяецца духоўна адновіцца. Тэма перажыванняў маці салдата тэрміновай службы закранута гэтым жа аўтарам у аповедзе «Жанчына ў чорным і Афган».

Ветэранскае аб’яднанне 13 сакавіка 1993 года было заснавана грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Станам на 1 студзеня 2023 года ў яго ўваходзілі 12306 чалавек, з якіх у Брэсцкай вобласці — 1580, Віцебскай вобласці — 1594, Гомельскай вобласці — 1678, Гродзенскай вобласці — 1759, Мінскай вобласці — 2552, Магілёўскай вобласці — 1727, горадзе Мінску — 1416. Старшынёй саюза на той момант з’яўляўся генерал-маёр Валерый ГайдукевічВіктар Іванчыкаў. Беларускаму саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане — 30 гадоў! // Звязда : газета. — 16 сакавіка 2023..

Валерый Гайдукевіч адзначаў, што асноўнымі пытаннямі, якія хвалююць ветэранаў, сталі адсутнасць палітычнай ацэнкі канфлікту, сацыяльная дапамога (на 2020 год у Мінску 100 удзельнікаў канфлікту не былі забяспечаны жыллём), памеры пенсіі (як казаў Гайдукевіч, «вайскоўцы, якія прыйшлі ў Афганістан са школьнай лавы, не маючы ніводнага дня працоўнага стажу, і атрымалі там раненне, сёння могуць разлічваць толькі на мінімальную пенсію — з нулявым каэфіцыентам»; такіх у Беларусі налічвалася 300 чалавек), недастатковая ўвага да грамадзянскага персаналу АКСВА з боку дзяржавы і грамадства, грэблівае стаўленне да інвалідаў-«афганцаў» з боку асобных службовых асобМаксим Осипов. Афганская кампания: оценки с позиций сегодняшнего дня // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 11 февраля 2020..

Памяць 15 лютага, у дзень вываду савецкіх войск з Афганістана, у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (зацверджаны прэзідэнцкім указам № 157 ад 1998 года«Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 6). У краіне праходзяць урачыста-жалобныя і патрыятычныя мерапрыемствы. Ветэраны канфлікту праводзяць сустрэчы, каб успомніць службу і памянуць загінуўшых«Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 5.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 712 ад 4 снежня 2001 года 5-й пагранічнай заставе 86-й пагранічнай групы прысвоена імя Героя Савецкага Саюза, удзельніка вайны Івана БарсуковаПограничники-белорусы и уроженцы Беларуси, погибшие в Афганистане.

Помнікі, мемарыялы і манументы воінам-інтэрнацыяналістам, якія змагаліся і загінулі ў Афганістане, устаноўлены ў шэрагу гарадоў. Сярод іх: ГорадФотаздымакМесца Мінск Востраў Мужнасці і Смутку ля Траецкага прадмесцяПамятники воинам-интернационалистам в Беларуси БрэстПарк воінаў-інтэрнацыяналістаў Віцебскскрыжаванне вуліц Воінаў-інтэрнацыяналістаў і Чкалава Гомель вуліца 60 гадоў СССР ГроднаСквер памяці воінаў-афганцаў на скрыжаванні вуліц Курчатава і Горкага«Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 7 Магілёўвуліца Вялікая Чавуская Астравецвуліца Ленінская СветлагорскПлошча Пераможцаў КруглаеАлея Герояў Баранавічыскрыжаванне вуліц Дзяржынскага і ПіраговаПАМЯТНИК ВОИНАМ-АФГАНЦАМ В БАРАНОВИЧАХ Мар’іна Горкан/д Уздан/дПамятники Бярозан/дМемориал Воинам-Интернационалистам (Берёза, Республика Беларусь, Июнь 2017) Барысаўвуліца ГагарынаПамятник воинам-интернационалистам ГлубокаеПарк ПерамогіПамятник воинам-интернационалистам, г. Глубокое ІўеКамсамольская плошча Памятник погибшим воинам-интернационалистам Ивье Любаньвуліца ПершамайскаяСведения о военно-исторических памятниках Любанского района Наваполацкскрыжаванне вуліц Алімпійскай і МаладзёжнайПамятник воинам-интернационалистам в Новополоцке Бабруйскна рагу вуліц Сацыялістычнай і ІнтэрнацыянальнайПамятник воинам-интернационалистам // Историко-культурное наследие Бобруйска . — Бобруйск, 2006. — С. 20. Навагрудакцэнтральны парк З нагоды гадавін завяршэння канфлікту заснаваны юбілейныя медалі. МедальВыяваСтужкаЮбілейны медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана»Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»Юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане»нямаЮбілейны медаль «30 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»

Зноскі

Літаратура Республиканская книга памяти воинов-интернационалистов / Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1999. Авторский коллектив. Афганская война (1979—1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления: Материалы региональной научно-практической конференции, Брест, БрГТУ, 11 февраля 2014 года / Под ред. М. В. Стрельца, Ю. Д. Данилова. — Брест: УО «БрГТУ», 2014. Авторский коллектив. Армия Белорусского народа. // Минск. — «Беларусь». — 2018 — с. 264.