18 сакавіка 2023 года на поўдні Эквадора адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 6,8. Эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад узбярэжжа кантона Балао, прыкладна ў 80 км на поўдзень ад Гуаякіля. Штуршкамі былі закрануты эквадорскія правінцыі Эль-Ора, Азуай і Гуаяс, а таксама памежныя раёны Перу.

Тэктанічная абстаноўка У актыўнай тэктоніцы Эквадора дамінуюць наступствы субдукцыі пліты Наска пад Паўднёва-Амерыканскую пліту. Краіна знаходзіцца ў паўночнай вулканічнай зоне, дзе зона субдукцыі рухаецца з хуткасцю 7 см/год на паўночны ўсход. Паўночная частка Эквадора ляжыць над субдуцыраванай часткай хрыбта Карнегі і з’яўляецца вобласцю, дзе пліта Наска лічыцца моцна звязанай з Паўднёва-Амерыканскай плітой, што выклікае незвычайна вялікую дэфармацыю ўнутры пліты.

У Эквадоры часта адбываюцца моцныя землятрусы. За мінулыя 250 гадоў адбылося 32 землетрасенні магнітудай 6,0 і больш. 16 красавіка 2016 г. зафіксаваны землятрус магнітудай 7,8. У той дзень загінулі больш за 600 чалавек, яшчэ 27 000 пацярпелі.

Ход падзей 18 сакавіка 2023 г. адбылося землетрасенне магнітудай 6,8. Штуршкі інтэнсіўнасцю V—VII (умераныя — вельмі моцныя) адчувалі 8.41 мільёнаў чалавек, амаль палова насельніцтва Эквадора. У Гуаякілі зафіксавана інтэнсіўнасць VI (моцная). Штуршкі адчуваліся ў 13 з 24 правінцый краіны.

У агульнай складанасці абрынуліся 84 будынкі, пашкоджаны 180 дамоў, 80 школ, 33 медыцынскія ўстановы, 14 аб’ектаў грамадскай інфраструктуры, 20 аб’ектаў прыватнай інфраструктуры і адзін мост. Улады паведамілі аб 16 загінулых і не менш за 446 пацярпелых

Штуршкі адбыліся таксама на перуанскай тэрыторыі. У Тумбесе, недалёка ад мяжы з Эквадорам, загінулі двое чалавек: 4-гадовая дзяўчынка і падлетак. Дзясяткі людзей пацярпелі, у тым ліку з-за апоўзняў. У трох правінцыях рэгіёну абрынуліся пяць дамоў, пашкоджаны 38 будынкаў, дзве медустановы і чатыры школы. 32 чалавекі засталіся без даху над галавой, яшчэ 102 пацярпелі.

Рэакцыя Прэзідэнт Эквадора Гільерма Ласа заклікаў суайчыннікаў захоўваць спакой, дадаўшы, што «брыгады надзвычайных сітуацый мабілізуюцца, каб аказаць усю сваю падтрымку пацярпелым».

Катэгорыя:Землетрасенні ў Перу Катэгорыя:Сакавік 2023 года Катэгорыя:Падзеі 18 сакавіка Катэгорыя:Землетрасенні 2023 года