Лесахі́мія — раздзел хіміі, галіна ведаў, якая вывучае прыроду, уласцівасці і хімічныя пераўтварэнні лясной расліннай сыравіны і тэхналогію яе перапрацоўкі.
У якасці сыравіны выкарыстоўваюцца асобныя часткі дрэва, якія адрозніваюцца па хімічнаму складу і ўласцівасцям, — драўніна, кара, лісце, жывіца (тарпатына) і інш. Прадуктамі прамысловай перапрацоўкі з’яўляюцца цэлюлоза, драўняны вугаль, каніфоль і каніфольныя кляі, шкіпінар, дубільныя рэчывы, палімеры тэрпенаў, эфірныя алеі і інш.
Лесахімія ў Беларусі
Навуковыя даследаванні ў галіне лесахіміі Беларусі пачаліся ў 1929 годзе ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР. Вядуцца ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце. Сярод вучоных у галіне лесахіміі: У. В. Шкатэлаў, К. М. Караткоў, Х. А. Чэркас, М. І. Міцкевіч, І. І. Бардышаў, В. В. Базыльчык.
Гл. таксама Лесахімічная прамысловасць Беларусі
Літаратура
Химическая энциклопедия / Под ред. И. Л. Кнунянца. — М.: Советская энциклопедия, 1988.
Катэгорыя:Хімічная тэхналогія Катэгорыя:Лясная прамысловасць