Громаць — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лужаснянка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Казловічы, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша па лясістай мясцовасці. Упадае ў Лужаснянку за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Хабаты. Асноўны прыток рака Рабінка. Упадае ручай з возера Прэнц, рака Трасцянка.

Літаратура

Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна