Наталля Аляксандраўна Лазебнікава (нар. , ) — украінская артыстка балета, прыма-балерына Нацыянальнай оперы Украіны імя Т. Шаўчэнкі, заслужаная артыстка Украіны (2008).
Біяграфія Наталля Лазебнікава нарадзілася 4 мая 1980 года ў Кіеве, Украіна.
У 1996—1997 гадах — стажыравалася ў Балетнай школе прынцэсы Грэйс (Манака).Лазебникова Наталя Олександрівна/ Хореографічне мистецтво України в персоналіях: довідник під упорядкуванням В.Туркевича. К.: Біографічний інститут НАН України, 1999.- С.117.
У 1997 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча і была прынята салісткай у балетную трупу Нацыянальнай оперы Украіны імя Т. Шаўчэнкі.
Гастралявала ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі, Германіі, Японіі, Канадзе, Аргенціне, Вялікабрытаніі і іншых краінах.
Партыю Нікіі ў класічным балеце «Баядэрка» Л. Мінкуса ўпершыню выканала на сцэне Татарскага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра оперы і балета імя Мусы Джаліля ў 2007 годзе.Айсылу Кадырова Этот Солор ещё заматереет // Вечерняя Казань. — 2007. — № 99 (3457) от 23.06.
Сям’я Выхоўвае дваіх дзяцей.https://anywellmag.com/lajfstajl/kultura/natalya-lazebnikova-kak-ya-polyubila-balet/ Наталья Лазебникова. Как я полюбила балет
Творчасць Балерына лірыка-рамантычнага плану, выконвае на сцэне Нацыянальнай оперы Украіны партыі класічнага і неакласічнага рэпертуару.https://www.2000.ua/v-nomere/aspekty/art/virtuozy--elevatsii_arhiv_art.htm Виртуозы элевации
Сярод яе вядомых партый — Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Нікія, Гамзаці («Баядэрка» Л. Мінкуса), Прынцэса Аўрора («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жызель («Жызель» А. Адана), Сільфіда («Сільфіда» ), Раймонда («Раймонда» А. Глазунова), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Клара («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Папялушка («Папялушка» С. Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Балерына («Пятрушка» І. Стравінскага), Аксана («Ноч перад Калядамі» Я. Станковіча), Маўка («» ), Беласнежка («Беласнежка і сем гномаў» Б. Паўлоўскага), Мальвіна («Бураціна і чароўная скрыпка» Ю. Шаўчэнкі), Зарэслава («Уладар Барысфена» Я. Станковіча), Мары Дзюплесі («Дама з камеліямі» Л. В. Бетховена, І. Брамса і іншых кампазітараў), Лілея («Лілея» К. Данькевіча) і іншыя.
Узнагароды Лаўрэат міжнародных конкурсаў балета імя Сержа Ліфара (1994, другая прэмія; 1996, трэцяя прэмія) Дыплом Еўрапейскага конкурсу маладых артыстаў балета (Лазана, Швейцарыя, 1996) Заслужаная артыстка Украіны (2008)
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Украіны Катэгорыя:Артысты балета XXI стагоддзя