Кацярына Кавальчук (нар. , Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларуская футбалістка, брамнік.

Клубная кар’ера З 2016 года выступала ў складзе ЖФК «Мінск». Кацярына з’яўляецца чатырохразовай чэмпіёнкай Беларусі і чатырохразовай уладальніцай Жаночага Кубка і Суперкубка Беларусі.

У 2018 годзе ў складзе «чырвона-сініх» стала пераможцай Балтыйскай Лігі. У сезоне-2021 футбалістка стала гульцом ЖФК «Нёман». У 2021 годзе прыняла ўдзел у 17 матчах каманды.

У студзені 2022 года падпісала кантракт з мінскім «Дынама»КАЦЯРЫНА КАВАЛЬЧУК — ФУТБАЛІСТКА «ДЫНАМА-БДУФК».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ЖФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ЖФК Зорка-БДУ