«Таварыства мёртвых паэтаў» () — амерыканскі камедыйна-драматычны фільм 1989 года рэжысёра Пітэра Уіра па сцэнарыі . Галоўныя ролі выканалі Робін Уільямс, Роберт Шон Леанард, , , , , , .

У прэстыжную школу для юнакоў прыходзіць новы выкладчык літаратуры Джон Кітынг. Будучыя бізнесмены, палітыкі і юрысты на першым жа ўроку разумеюць, што ў іх ніколі не было такога настаўніка. Кітынг не зважае на вучэбны план ці традыцыі школы, але вучыць хлопцаў самастойнаму мысленню і зачароўвае іх сваёй любоўю да паэзіі. І вось ужо ў пячоры недалёка ад школы збіраецца Таварыства мёртвых паэтаў — група старшакласнікаў, якія з захапленнем чытаюць адзін аднаму вершы і шукаюць свой шлях у жыцці.

Сусветная прэм’ера «Таварыства мёртвых паэтаў» адбылася 2 чэрвеня 1989 года ў Злучаных Штатах Амерыкі. Кінастужка мела фінансавы поспех, сабраўшы ў сусветным пракаце 235.9 млн долараў пры бюджэце ў 16.4 млн. Фільм атрымаў прызнанне сярод гледачоў і крытыкаў і быў удастоены шэрагу значных ўзнагарод, сярод якіх прэмія «Оскар» за Найлепшы арыгінальны сцэнарый, прэмія «BAFTA» за Найлепшы фільм і Найлепшую арыгінальную музыку, прэмія «Сезар» за Найлепшы замежны фільм, 4 намінацыі на «Залаты глобус».

Сюжэт Вермонт, 1959 год. Тод Эндэрсан распачынае навучанне ў прэстыжнай школе для юнакоў Акадэмія Уэлтан, у аснове якой ляжаць чатыры прынцыпы: «Традыцыя», «Гонар», «Дысцыпліна», «Дасканаласць» («Tradition», «Honour», «Discipline», «Excellence»). Суседам Тода па пакоі апынаецца Ніл Пэры, адзін з самых шматабяцальных вучняў Уэлтана. Пасля цырымоніі ў гонар пачатку вучэбнага года ў пакой Ніла заходзяць яго сябры Чарлі Далтан, Нокс Оверстрыт і Стывен Мікс. Яны высмейваюць школу, абвяшчаючы яе прынцыпамі «Пародыю», «Жах», «Упадніцтва», «Спражненне» («Travesty», «Horror», «Decadence», «Excrement»), а саму яе імянуючы «Hellton» ( — «пекла»).

Юнакі знаёмяцца з новым настаўнікам літаратуры Джонам Кітынгам, які просіць клікаць яго цытатай з Уітмена «». Сам у мінулым выпускнік Уэлтана, Кітынг заклікае сваіх вучняў зрабіць сваё жыццё незвычайным, узяўшы за дэвіз словы «Carpe diem» — «Лаві імгненне». На наступным занятку Кітынг высмейвае прадмову да хрэстаматыі, дзе прапануецца метад ацэнкі вершаў. Ён патрабуе, каб вучні вырвалі прадмову і вучыліся думаць самастойна. Юнакі здзіўляюцца нестандартным метадам выкладання новага настаўніка. Яны знаходзяць альбом яго выпуску і даведваюцца, што ў свой час ён быў сябрам Таварыства мёртвых паэтаў. Яшчэ больш заінтрыгаваныя, хлапчукі звяртаюцца да самога Кітынга, і той апавядае, што Таварыства яднала юнакоў-рамантыкаў. Яны збіраліся ў пячоры непадалёк ад школы, чыталі вершы , Уітмена, Шэлі, а таксама і свае творы — яны цалкам аддаваліся любові да паэзіі.

Натхнёны аповедам «капітана», Ніл прапануе сябрам аднавіць Таварыства. Да яго далучаюцца Чарлі Далтан, Нокс Оверстрыт, Стывен Мікс, Джэрард Пітс і Рычард Кэмеран. Тод таксама згаджаецца, але пры ўмове, што ён не будзе чытаць. Ніл знаходзіць на сваім стале кнігу паэзіі, пакінутую Кітынгам, дзе адзначаны вершы вартыя прачытання. Ноччу сябры ўцякаюць з кампуса ў пячору, дзе праводзяць першую сустрэчу Таварыства.

З урока ва ўрок Кітынг вучыць юнакоў жыць на сваіх уласных умовах, на ўсё глядзець з нечаканага пункту гледжання. Для ілюстрацыі гэтай ідэі ён прапануе вучням узлезці на настаўніцкі стол і паглядзець на клас — з такога ракурсу ён выглядае зусім іначай. Працягваючы заахвочваць юнакоў да свабоднага мыслення, Кітынг задае напісаць верш. Гэта вельмі пужае Тода, і ён не выконвае заданне. Тады Кітынг вымушае хлопца выйсці да дошкі і перад класам скласці верш экспромтам. І Тод спраўляецца.

Распаленыя Кітынгам, хлопцы пачынаюць глядзець на жыццё па-новаму. Ніл, якога бацькі рыхтавалі да медыцынскай кар’еры, выяўляе ў сабе прагу да акцёрства. Насуперак волі бацькоў ён тайна праходзіць пробы і атрымлівае ролю ў мясцовай пастаноўцы п’есы «Сон у летнюю ноч». Нокс, безнадзейна закаханы ў чырлідарку Крыс, рашае любой цаной дабіцца яе ўзаемнасці. Пасля чарговага збору Таварыства ён асмельваецца патэлефанаваць дзяўчыне, і яна запрашае Нокса на вечарыну ў яе доме. Падчас вечарыны Нокс цалуе спячую Крыс. Гэта заўважае яе хлопец Чэд, у шаленстве ён збівае Нокса, але той не здаецца. Неўзабаве ён прыходзіць у яе школу і прылюдна чытае верш, прысвечаны ёй.

Чарлі публікуе артыкул у школьнай газеце ад імя Таварыства з патрабаваннем прымаць дзяўчат у Уэлтан. Усчынаецца скандал, і дырэктар Нолан спрабуе прымусіць Чарлі раскрыць, хто яшчэ належыць да Таварыства мёртвых паэтаў, але той не выдае таварышаў. Нолан падазрае, што гэта ўплыў неардынарных метадаў Кітынга. Ён звяртаецца да настаўніка з патрабаваннем выхоўваць юнакоў у павазе да аўтарытэтаў і традыцый. Кітынг папярэджвае хлопцаў, каб яны паводзілі сябе больш абачліва.

Бацька Ніла даведваецца, што яго сын у тайне ад яго бярэ ўдзел у п’есе. Ён забараняе Нілу гэтым займацца і прымушае яго кінуць тэатр напярэдадні прэм’еры. Ніл просіць парады ў Кітынга, і той раіць стаяць на сваім і даказаць свайму бацьку, што яго любоў да акцёрскага майстэрства — гэта ўсур’ёз. Аднак Нілу не стае адвагі пагаварыць з бацькам, ён рашае аслухацца і тайна іграць.

У дзень прэм’еры ў школу юнакоў прыходзіць Крыс. Яна абвінавачвае Нокса, што ён выставіў яе на пасмешышча. Аднак Нокс бачыць яе нераўнадушша і стаіць на сваім: ён запрашае дзяўчыну ў тэатр, нягледзячы на небяспеку зноў быць пабітым. Падчас спектаклю ён бярэ Крыс за руку, і яна не працівіцца. П’еса ідзе пры поўным зале, і гледачы застаюцца ўражаныя пастаноўкай і асабліва натхнёнай ігрой Ніла. Аднак у нейкі момант у зал уваходзіць яго бацька, і ён няўмольны. Адразу пасля спектакля ён у гневе вязе Ніла дадому і абвяшчае, што забярэ яго з Уэлтана і адправіць у ваенную акадэмію, а потым у Гарвард. Не маючы ніякай падтрымкі з боку занепакоенай маці і не маючы адвагі патлумачыць бацьку свае пачуцці, Ніл ноччу здзяйсняе самагубства.

Па просьбе сям’і Ніла, дырэктар Нолан усчынае расследаванне. Ён праводзіць допыт сяброў Ніла, і Кэмеран, каб пазбегнуць пакарання, здае сваіх сяброў: ён падрабязна апісвае сустрэчы Таварыста мёртвых паэтаў, пералічвае ўсіх удзельнікаў і вінаваціць ва ўсім уплыў Кітынга. Пасля допыту Кэмеран заклікае і астатніх узяць з яго прыклад і скінуць усю адказнасць на Кітынга. Чарлі ўдарае Кэмерана па твары, і яго выключаюць са школы. Хлопцаў па адным выклікаюць у кабінет Нолана і прымушаюць падпісаць ліст, які пацвярджае віну Кітынга. Калі надыходзіць чарга Тода, ён не хоча падпісваць, але бачачы, што ўсе гэта зрабілі, і пад ціскам бацькоў — падпісвае.

Кітынга звальняюць, і містэр Нолан, які выкладаў англійскую мову ў Уэлтане да таго, як стаць дырэктарам, бярэ на сябе выкладанне ў класе, пакуль не будзе знойдзены новы пастаянны выкладчык. Падчас урока ў клас прыходзіць містэр Кітынг, каб забраць асабістыя рэчы. Калі ён ужо збіраецца сысці, Тод выкрыквае, што іх яны не хацелі сведчыць супраць Кітынга і што іх прымусілі падпісаць паперы. Нолан пагражае Тоду выключэннем са школы, калі той не змоўкне. Тады Тод падымаецца на парту і звяртае да Кітынга словамі «О, капітан! Мой капітан!». Нолан прыходзіць у шаленства, аднак Тод не слухае пагроз. Следам за Тодам на парты падымаюцца іншыя сябры Таварыства мёртвых паэтаў (за выключэннем Кэмерана), а таксама і некаторыя іншыя вучні Кітынга. Крануты іх падтрымкай і адвагай, Кітынг глядзіць на іх з гонарам і дзякуе.

Акцёрскі склад

Вытворчасць Арыгінальны сцэнарый быў напісаны на аснове яго досведу вучобы ў ў Нашвіле, штат Тэнесі. У прыватнасці, вобраз Кітынга быў натхнёны настаўнікам Шульмана .

Першапачаткова ў крэсла рэжысёра быў запрошаны , які бачыў у галоўнай ролі Ліяма Нісана. Іншымі акцёрамі, якія разглядаліся на ролю Кітынга, былі Дасцін Хофман, Мэл Гібсан, Том Хэнкс і Мікі Рурк. У выніку роля дасталася Робіну Уільямсу, якому аддавалі перавагу прадстаўнікі . Тым не менш, у першы дзень здымак за межамі Атланты Уільямс не з’явіўся на пляцоўцы, бо не хацеў працаваць з Кэнью. Тады студыя спаліла ўжо пабудаваныя дэкарацыі і замяніла Кэнью іншым рэжысёрам.

У канцы 1988 года Пітэр Уір сустрэўся з з . Катцэнберг, які кіраваў , прапанаваў Уіру азнаёміцца са сцэнарыем Шульмана. Вяртаючыся на самалёце ў Сідней, Уір прачытаў сцэнарый і застаўся ў захапленні. Праз шэсць тыдняў ён вярнуўся ў Лос-Анджэлес, каб правесці кастынг галоўных герояў фільма. Па-сапраўднаму здымкі фільма стартавалі толькі тады, калі Уір атрымаў пасаду рэжысёра.

У версіі Шульмана Кітынг быў хворы і павольна паміраў ад лімфомы Ходжкіна, прысутнічала сцэна, дзе ён быў на смяротным ложы ў бальніцы. Уір палічыў гэтую сюжэтную лінію непатрэбнай, мяркуючы, што гэта засяродзіць увагу гледачоў на хваробе Кітынга, а не на тым, што ён адстойваў.

На раннім этапе вытворчасці Дысней прапаноўваў змяніць сцэнарый такім чынам, каб юнакі знайшлі захапленне не ў паэзіі, а ў танцах. Таксама прапаноўвалася змяніць назву на «Султаны свінга» (), а асноўную ўвагу засяродзіць на характары містэра Кітынга, а не на саміх юнаках. Гэтыя прапановы былі наадрэз адхілены.

Здымкі Здымкі фільма пачаліся ў лістападзе 1988 года і завяршыліся ў студзені 1989 года. Здымкі адбываліся ў штаце Дэлавэр: у , Тэатры Эверэт у , у і ў суседнім Уілмінгтане. Сцэны ўрокаў Кітынга ў класным пакоі былі зняты ў ў Уілмінгтане. У перыяд здымкаў Уір прасіў маладых акцёраў не выкарыстоўваць сучасны слэнг, у тым ліку і не падчас здымкаў.

Музычнае суправаджэнне Арыгінальную музыку да фільма напісаў французскі кампазітар Марыс Жар. Гэта было яго чацвёртае супрацоўніцтва з Пітэрам Уірам пасля карцін «» (1982), «Сведка» (1985) і «» (1986).

Выхад і прызнанне Пракат і зборы Прэм’ера фільма адбылася 2 чэрвеня 1989 года ў Злучаных Штатах Амерыкі. Пракат у ЗША прынёс карціне 95.9 мільёнаў долараў. Агулам зборы карціны склалі 235.9 мільёнаў долараў.

Рэйтынгі Агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 79 балаў са 100 на аснове 14 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 8.3/10. Паводле дадзеных іншага папулярнага агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 63 рэцэнзентаў 53 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 84 %. Глядацкі рэйтынг кінастужкі склаў 92 % на аснове больш чым 250 тысяч галасоў. Абагуленае меркаванне крытыкаў сфармулявана наступным чынам: Глядацкія ацэнкі на іншых папулярных рэсурсах, прысвечаных кіно: 4/5 на сайце «AllMovie», 4.3/5 на сайце «AlloCiné», 7.6/10 на сайце «FilmAffinity», 8.1/10 на сайце «IMDb», 8.2/10 на сайце «КиноПоиск».

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 20 кінаўзнагародамі і яшчэ 19 намінацыямі. Сярод найбольш значных узнагарод прэмія «Оскар» за Найлепшы арыгінальны сцэнарый, прэмія «BAFTA» за Найлепшы фільм і Найлепшую арыгінальную музыку, прэмія «Сезар» за Найлепшы замежны фільм, 4 намінацыі на «Залаты глобус».

Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікЗалаты глобус«Таварыства мёртвых паэтаў»Пітэр УірРобін УільямсBAFTA«Таварыства мёртвых паэтаў»Пітэр УірРобін УільямсТом ШульманМарыс ЖарОскарНайлепшы фільм«Таварыства мёртвых паэтаў»Найлепшая рэжысураПітэр УірНайлепшая мужчынская роляРобін УільямсТом ШульманВаршаўскі кінафестываль05-15.10.1990Прыз глядацкіх сімпатый«Таварыства мёртвых паэтаў»Сезар09.03.1991Найлепшы замежны фільм«Таварыства мёртвых паэтаў»

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1989 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1989 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1989 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Камедыйна-драматычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на лацінскай мове Катэгорыя:Фільмы пра ЗША Катэгорыя:Фільмы пра настаўнікаў Катэгорыя:Фільмы пра паэзію Катэгорыя:Фільмы пра самагубства Катэгорыя:Фільмы Пітэра Уіра Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Тома Шульмана Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Марыс Жар Катэгорыя:Фільмы кампаніі Touchstone Pictures Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм