Анастасія Аляксандраўна Шупо (нар. , Крычаў, Беларусь) — беларуская футбалістка, паўабаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Першай прафесійнай камандай футбалісткі стала «Бабруйчанка», дзе паўабаронца дэбютавала ў 2014 годзе.

У 2017 годзе перайшла ў ЖФК «Медык» (Польшча), у складзе якога выйграла Кубак Польшчы, стала чэмпіёнкай краіны.

У 2018 годзе далучылася да ЖФК «Мінск», у складзе якога выступала ў Лізе чэмпіёнаў. У сезоне-2020 перайшла ў мінскае «Дынама», у складзе якога правяла 19 гульняў і забіла 17 галоў.

У студзені 2021 года далучылася да жаночай футбольнай каманды «Зеніт».

Крыніцы

Спасылкі Анастасия Шуппо — в «Зените»!

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ЖФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ЖФК Медык Конін Катэгорыя:Ігракі ЖФК Бабруйчанка Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе