Канчэўскі — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі — беларускі філосаф, паэт і публіцыст.
Паходжанне прозвішча У аснове прозвішчаў тыпу Канчэўскі, Канцэвіч ляжыць балцка-літоўскі корань Kant-, які пашыраны антрапанімічным фармантам -š- (Kant-š- > Kanč- > Kanc-). Адпачатная форма літоўскага антрапоніма — Kančys (Kant-š-ys)D. Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 165—166..
Корань Kant- сустракаецца сярод балцкіх (літоўскіх і прускіх) двухасноўных імёнаў (ад іх таксама тапонімы тыпу Сурканты, Кантрымаўшчына і інш.). Звязаны з літоўскім kantrus «цярплівы, трывалы», kentėti «цярпець, трываць»Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius. 2008. C. 100..
Гл. таксама Канчэўская