Гні́ліца, Глі́ніца, Жэ́зна, Ві́шаўна, Беража́нка, Жы́ткаўка — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км.
Пачынаецца ад водаразмеркавальніку каля сутокаў каналаў Страявы і Жыткавіцкі. Цячэ па цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесся. Рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны горада Жыткавічы, дзе знаходзяцца сажалкі рыбгасу «Чырвоная Зорка» (плошча 816 га), на працягу 11,6 км каналізаванае. Упадае ў Скрыпіцу за 2 км ніжэй вёскі Млынок.
Гісторыя Раней рэчка была паўнаводнай і суднаходнай. Захавалася вялікая абалона, цяпер яна выкарыстоўваецца рыбгасам «Чырвоная Зорка».
Літаратура
— С. 93. Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., л. іл. ISBN 5-7860-0614-X
Катэгорыя:Рэкі Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Скрыпіцы