«Шнар» () — драматычны фільм 1976 года, зняты польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім.
Сюжэт 1960-я гады. Дзяржаўная камісія наведвае магчымае месца для будаўніцтва новага хімічнага завода. Старшыня Нацыянальнага савета ў Алецку на сустрэчы з членамі дзяржаўнай камісіі нагадвае, што на гэты завод прэтэндавала пяць ваяводстваў, паказвае фотаздымкі, як жывуць простыя людзі, як ім вельмі патрэбна месца, дзе яны маглі бы працаваць, і гаворыць, што Беластоцкае ваяводства пастаянна крыўдзілі пры размеркаванні сродкаў на прамысловыя інвестыцыі. Каб падцвердіць свае словы ён запрашае суразмоўцаў да акна, пад якім на плошчы каля будынка гарадской адміністрацыі сабраўся натоўп народу (часткова з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу). Дырэктару Стэфану Беднажу даручана кантраляваць будаўніцтва завода ў Алецку.
Беднаж да 1956 года жыў у Алецку, яго жонка была кіраўніком арганізацыі ў школе. З-за яе выгналі вучыцеля Станіслава Леха, падзялілі некалькі дужых сялянскіх гаспадарак. Яна адмаўляецца вяртацца з мужам у Алецка, а Стэфан мусіць гэта зрабіць. Беднаж бярэцца зрабіць яго месцам, дзе людзі змогуць добра жыць і працаваць. Яго намеры і перакананні, аднак, супярэчаць намерам і перакананням гараджан, якія ў асноўным заклапочаны сваімі кароткатэрміновымі патрэбамі. Нарэшце, стомлены і азлоблены, ён сыходзіць з пасады і вяртаецца да жонкі ў Сілезію.
У ролях Францішак Печка — Стэфан Беднаж, дырэктар. Ежы Штур — памочнік Беднажа. Агнешка Холанд — сакратарка Беднажа; Ян Скатніцкі — Станіслаў Лех, начальнік транспартнага адзела на заводе; даўні знаёмы Беднаржа.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
«Шнар» на сайце «FilmPolski.pl»
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1976 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1976 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага