Вікторыя Бельмач (нар. , Баранавічы, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца.

Клубная кар’ера Футболам пачынала займацца з хлопчыкамі ў двары. У сёмым класе на ўрок фізкультуры прыйшоў трэнер па футболе, які набіраў дзяўчынак; Вікторыя была прынятая і пачала трэніравацца ў ДЮСШ № 5 горада Баранавічы. З восьмага класа выступала за мінскі РДВАР. У 2019 годзе гуляла за моладзевую каманду ФК «Мінск», а ў 2020 годзе перайшла ў асноўную каманду «Мінска». У сезоне 2021 гуляла за гродзенскі «Нёман». У 2022 годзе падпісала кантракт з магілёўскім «Дняпром».

Крыніцы

Спасылкі Виктория Бельмач «Определенно могу сказать, что Гродно в моем сердце». Виктория Бельмач — о расформировании «Немана», любимом городе и футболе

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ЖФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ЖФК Мінск